Мы аб'ядноўваемся ў адзінае задзіночанне, першачарговая мэта якога сёння — падрыхтоўка актыўнай інтэлектуальнай студэнцкай супольнасці, якая ў будучыні стане асновай для пабудовы студэнцкага самакіравання ў Беларусі
У 1988−1989-х студэнцкія суполкі Беларусі, аб’яднаныя беларускай нацыянальнай ідэяй, вырашаюць злучыцца ў адзіны саюз. ЗБС атрымоўвае рэгістрацыю і мае свае суполкі ва ўніверсітэтах. З прыходам Лукашэнкі ЗБС пазбаўляюць рэгістрацыі, актывістаў рэпрэсуюць.
У 2015 выбухае студэнцкі пратэст супраць увядзення платных пераздач у БДУ і іншых ВНУ. У 2016 актывісты вырашаюць адрадзіць ЗБС як адзіны незалежны студэнцкі саюз Беларусі.
У 2020 годзе ЗБС заняў агульнанародную пазіцыю: непрызнанне вынікаў выбараў, патрабаваў адстаўкі Лукашэнкі і спынення гвалту. За гэта ЗБС паплаціўся арыштамі і ператрусамі, якія прывялі да ідэі аб’яднання намаганняў са студэнцкімі ініцыятывамі.
Часта задаваныя пытанні
Як да вас далучыцца?
Каб далучыцца па агульных кірунках, проста запоўніце форму на сайце, напішыце нам у сацсетках ці дашліце e-mail.
Я баюся, што далучэнне да ЗБС, альбо Студэнцкага Аб'яднання Універсітэта можа быць небяспечным для мяне
Людзі, што адказваюць за бяспеку і базы даных, знаходзяцца не ў Беларусі, усе карыстаюцца двухфактарнай сістэмай ідэнтыфікацыі ў телеграм, мы рэгулярна праводзім рэвізіі палітыкі бяспекі.
Ці абавязкова прыхільнікам_цам ЗБС быць студэнтам ці студэнткай?
Не.
Калі вы падзяляеце нашы каштоўнасці і хочаце зрабіць своё унёсак у студэнцкі двіж — далучайцеся!
Студэнтамі і студэнткамі павінны быць чальцы і чаліні толькі некаторых кіруючых органаў арганізацыі.
Ці абавязкова прыхільнікам_цам ЗБС знаходзіцца ў Беларусі?
Не, нашыя актывісты і актывісткі жывуць у розных краінах Еўропы і не толькі.
Ці ёсць у ЗБС афіцыйнае прадстаўніцтва ў Беларусі?
Шмат нашых актывістаў_к знаходзяцца ў Беларусі, таму, калі шукаеш моладзевае кам’юніці — далучайся!
ЗБС — экстрэмісты?
Так, Задзіночанне беларускіх студэнтаў прызнана экстрымістскім фармаваннем у Беларусі.
Сачыце за сваёй бяспекай: распаўсюдам лічаць нават падабайкі і рэпосты ў сторыз для блізкіх сяброў. Мы ўсё роўна будзем ведаць, што Вы з намі. Калі Вы за мяжой, будзем рады падвоенай падтрымцы за нашых сяброў і сябровак у Беларусі.