Corona statement
ЗБС і БОСС даслалі ў ESU (Еўрапейскі студэнцкі саюз) заяву наконт сітуацыі з каранавірусам у Беларусі і становішча студэнцтва ў дадзеных абставінах
З'яўляючыся дагэтуль нябачанай небяспекай для сучаснага свету, новы каранавірус COVID-19 распаўсюджваецца па ўсіх краінах, у тым ліку і па Еўропе. У той час як большасць еўрапейскіх краін сутыкаецца з вірусам і рыхтуецца да піка пандэміі, уводзячы карантын і ізаляцыю, Беларусь застаецца непахіснай у сваёй недасведчанасці, што можа прывесці грамадства да эпідэміялагічнага калапсу. Студэнцтва, якое застаецца адной з найбольш уразлівых груп беларускага грамадства, мае патрэбу ў тэрміновых і жорсткіх мерах па прадухіленні далейшага распаўсюджвання COVID-19.

Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Братства арганізатараў студэнцкага самакіравання глыбока занепакоеныя здарэннямі ўтойвання ў ВНУ выпадкаў захворання і чарговымі сумнымі фактамі парушэння правоў чалавека падчас працягу пандэміі:

1) Міністэрства аховы Здароўя несваечасова дае насельніцтву статыстычныя дадзеныя аб росце колькасці выпадкаў пнеўманіі, звязаных з COVID-19. Акрамя таго, у выходныя дні на афіцыйным сайце міністэрства няма ніякіх інфармацыйных абнаўленняў.

2) Каранцін у ВНУ не аб'яўляецца і не рэкамендуецца ўладамі, таму студэнты па-ранейшаму жывуць небяспечнай грамадскім жыццём і сутыкаюцца з небяспекай заразіцца або заразіць членаў сваёй сям'і і суседзяў па інтэрнаце, бо няма ніякіх абмежаванняў на жыццё ў інтэрнаце.

3) Публічныя мерапрыемствы ў ВНУ не забаронены ці адкладзены.

4) Семінары і лекцыі ўсё яшчэ не пераведзены ў лічбавы фармат, таму студэнты і студэнткі вымушаны браць на сябе рызыкі, каб мець магчымасць вучыцца, нягледзячы на вялікі патэнцыял анлайн-платформ у бягучай сітуацыі.

Да таго ж студэнты і студэнткі, якія вырашылі заставацца дома і захоўваць самаізаляцыю, каб прадухіліць распаўсюд віруса, сутыкаюцца з ціскам з боку адміністрацый ВНУ.
Улічваючы ўсё вышэй адзначанае, мы заклікаем:

1) Міністэрства аховы здароўя рабіць празрыстыя абнаўленні інфармацыі.

2) ВНУ і Міністэрства адукацыі абвесціць каранцін і часова спыніць афлайн-актыўнасці ў ВНУ.

3) ВНУ спыніць ціск на студэнтаў і студэнтак за прапушчаныя заняткі, вызначаючы гэта як важныя меры для таго, каб запаволіць інфекцыю.