АНАСТАСІЯ БУЛЫБЕНКА
Месца навучання: Студэнтка БНТУ

Актывізм: стачком БНТУ, стараста групы

Дата нараджэння: 5 ліпеня 1996

Прад'яўленае абвінавачванне: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Месца знаходжання:
ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Дата затрымання: 12 лістапада 2020

Заява аб прызнанні палітзяволенай

Апісанне кейса і храналогія пераследу:

Выкладчык Насці ў мастацкай школе, дзе яна вучылася, распавядае, што ні адна выстава не праходзіла без яе ўдзелу: з найбольшай паўнатой яе талент выявіўся ў жывапісе. А класная кіраўніца успамінае, што Насця была пастаяннай удзельніцай КВЗ і конкурсаў тэатральнага майстэрства.

— Ва ўніверсітэце яна была старастай, — кажа мама дзяўчыны Аксана. — Ася трымала за аброць 16 хлапчукоў і называла іх "мае коцікі". Са школы яна выступае міратворцай ва ўсіх канфліктах, а ў кожным чалавеку бачыць дабро. Мы жывем з ёй удваіх, і яна са сваёй стыпендыі дапамагае аплачваць камуналку, робіць мне сюрпрызы: напрыклад, рыхтуе вячэру. Яшчэ ў нас ёсць традыцыя сумесных праглядаў фільмаў і мульцікаў па выхадных.

Ася любіць графіку — і цяпер дасылае з СІЗА размаляваныя мандалы. Але пакуль у яе з мамай аднабаковая сувязь: лістоў Насця не атрымлівае.

— Яна цудоўная, — усміхаецца мама. — Нават знаходзячыся там, яна непакоіцца за мяне: просіць хадзіць у госці і не адмаўляцца ад дапамогі. Піша: "Матуля, я моцная, я веру людзям так, як ты мяне вучыла".

Сябры Асі пішуць яе маме кожны дзень, дапамагаюць схадзіць у аптэку або па корм кату, прыходзяць у госці папіць гарбаты і абмеркаваць усё на свеце. Усміхаючыся, Аксана ўспамінае фільм "Цімур і яго каманда".

Сяброўкі Насці кажуць, што яна адна з самых адкрытых і сумленных людзей у іх асяродку.

— Яна заўсёды прыйдзе на дапамогу, і дзеля іншага чалавека можа нават ахвяраваць сваім камфортам, — кажа Анастасія. — У яе шырокі кругагляд і шмат глыбокіх думак, таму з Асяй заўсёды ёсць, пра што пагаварыць. Я ганаруся, што маю магчымасць стаяць бок аб бок з такім Чалавекам. Яшчэ адна сяброўка дадае, што, калі б яе папрасілі ахарактарызаваць Асю адным словам, гэта было б слова "сонейка": "Пагаворыш з ёй — і адразу на душы цёпла і радасна. Яна ўвесь час усміхаецца, што несумненна прыцягвае да сябе".

Да таго, як Асю забралі ў СІЗА, яна адбыла дзесяць сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве, але нават за гэты час паспела пасябраваць з людзьмі.

— Амапаўцы "адзначылі" лоб Асі фарбай, — успамінае адна з дзяўчат, з якой Ася сядзела ў адной камеры. — Але для мяне было незразумела, як яна магла там апынуцца: яна выглядала незабудкай, зусім крыштальнай, быццам бы не з нашага часу. Па дарозе на Акрэсціна мы шэптам спявалі "Грай", каб не было так страшна. А ў камеры ляпілі шашкі з хлеба. Ася старалася звяртаць увагу на ўсіх, браць пад сваю абарону слабых і смяяцца, каб было лягчэй. Яшчэ яна магла заснуць у абсалютна любой позе ў любым месцы. Ася асацыюецца з праменьчыкам сонца — мяккая, але не мяккацелая.

12 лістапада ў яе кватэры адбыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ забралі Асю ў СІЗА КДБ, а пасля перавялі ў СІЗА-1. Увесь гэты час яна знаходзіцца пад вартай у чаканні суда.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Лрадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!