ЯГОР КАНЕЦКІ
Месца навучання: Студэнт 5 курса Біялагічнага факультэта БДУ

Актывізм: прыхільнік Задзіночання беларускіх студэнтаў, актывіст Вольнага прафсаюзу БДУ

Узрост: 21 год

Прад'яўленае абвінавачванне: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Месца знаходжання: ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл., Віцебскі р-н.

Дата затрымання: 12 лістапада 2020

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Апісанне кейса і храналогія пераследу:

Ягор - выпускнік хіміка-біялагічнага профіля Мінскага Дзяржаўнага Абласнога Ліцэя, актывіст Вольнага прафсаюзу БДУ і неверагодна вясёны, жыццярадасны хлопча.

12 лістапада, прыкладна з 11.30 па 12.30 хлопцам (Ягор жыве з суседам у кватэры) перыядычна стукалі ў дзверы. Але яны ці не заўважалі, ці не надавалі значэння, бо жывуць на першым паверсе і заўсёды вельмі шумна ў пад'ездзе.Толькі пасля таго, як дзверы пачалі выносіць, хлопцы адразу адкрылі. Супрацоўнікі правялі ператрус, забралі тэхніку, паперы. Далі некалькі хвілін сабраць з сабой нейкія рэчы. (Па словах сяброўцы Ягора Алены парталу TUT.by).

Ягора прывезлі - як і іншых затрыманых у той дзень фігурантаў_к "справы чорнага чацвярга" - у будынак СІЗА КДБ. 20 лістапада яму прад'явілі абвінавачванне і абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы, а 23 лістапада перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на Валадарскага. 12 студзеня яму ізноў працягнулі тэрмін пад вартай яшчэ на 2 месяцы.

Увесь час знаходжання ў СІЗА Ягор пісаў, што чалавек здольны жыць у любых акалічнасцях. Ён ніколі не скардзіцца ў лістах ні на што, хоць бы і знаходзіцца ў камеры на 16 чалавек. Ягор шмат чытае і нават стаў "бібліятэкарам", кожны раз у лістах падкрэслівае падтрымку з боку ўсіх, хто яму піша і дасылае лісты ці паштоўкі.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Лрадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!