КСЕНІЯ СЫРАМАЛОТ
Месца навучання: Студэнтка 4 курса Факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ

Актывізм: прэс-сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў, валанцёрка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Цэнтра эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка"

Узрост: 21 год

Прад'яўленае абвінавачванне: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Месца знаходжання: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Дата затрымання: 12 лістапада 2020

Заява аб прызнанні палітзяволенай

Апісанне кейса і храналогія пераследу:

Роўна год да затрымання яна арганізоўвала "Тыдзень Студэнцтва" і заўсёды верыла ў сілу студэнцкай салідарнасці і самаарганізацыі. Ксюша марыла аб серыяле пра студэнцтва ў 2к20 і была ўпэўненая, што ў нас усё атрымаецца.

Неяк Ксюша хадзіла з татам у паход і пачаўся моцны дождж, а яны ўсё шлі і шлі з рэчамі. Праз нейкі час тата прапанаваў пад'ехаць, каб не ісці пад дажджом. Але Ксюша адмовілася пад'язджаць, бо была вельмі мэтаканакіраваная і гатовая ўсё стрываць: бо ўсё ж пайшлі ў паход, а паход мусіць быць з цяжкасцямі. Яны, канешне, намоклі, але ўсё роўна дайшлі да канчатковага пункта. Такая Ксюша і па жыцці: гатовая ісці да сваёй мэты праз розныя перашкоды.

У чацвер 12.11.2020 у яе кватэру прыйшлі сілавікі, правялі ператрус. Пасля гэтага яе павезлі ў будынак КДБ, каля сутак не пускалі адваката і толкам не казалі пра справу, па якой яна праходзіць і ў якой якасці.

У СІЗА КДБ Ксюша папрасіла перадаць найперш «Гары Потэра» і Дугласа Адамса «Аўтаспынам па Галактыцы».

20 лістапада ёй прад'явілі абвінавачванне і працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на 2 месяцы, а 23 лістапада перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на Валадарскага, дзе яна сустрэла Новы год, Каляды і сваё 21-годдзе.

12 студзеня ёй ізноў працягнулі тэрмін пад вартай яшчэ на 2 месяцы.

Увесь час утрымання пад вартай назіраліся поўныя ці частковыя блакады карэспандэнцыі, у тым ліку ад бацькоў і блізкіх сяброў_вак.

Напрыканцы лютага адвакат Ксюшы пачаў азнаямлівацца са справай, якая налічвае 36 тамоў.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Лрадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!