ІЛЛЯ ТРАХТЭНБЕРГ
Месца навучання: Студэнт 2 курса механіка-матэматычнага факультэта БДУ

Актывізм: ініцыятыўная група мехмата БДУ, гулец "Што? Дзе? Калі?". Ілля браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях.

Дата нараджэння: 10 кастрычніка 2001

Прад'яўленае абвінавачванне: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Месца знаходжання: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Дата затрымання: 12 лістапада 2020

Заява аб прызнанні палітзняволеным

Апісанне кейса і храналогія пераследу:

Іллі Трахтэнбергу 19 гадоў. Да канца кастрычніка 2020 гады ён быў студэнтам механіка-матэматычнага факультэта БДУ, адкуль яго адлічылі незадоўга да затрымання. Фармальна - за пропускі, фактычна - за актыўнасць, лічыць яго бацька Віталь.

Вучыўся Ілля на другім курсе. Мехмат - не той факультэт, куды ён першапачаткова збіраўся паступаць. Пры гэтым вучоба студэнту падабалася, і ўсё ў яго атрымлівалася: ён атрымліваў падвышаную стыпендыю, з аднагрупнікамі складваліся добрыя адносіны.

Ілля удзельнічаў у сустрэчых з рэктарам і адміністрацыяй БДУ. Хлопец атрымліваў павышаную стыпендыю і меў сярэдні бал 7,9 і марыў працягнуць дынастыю архітэктараў у сям'і.

— Так, я браў удзел у забастоўках і ўсіх студэнцкіх актыўнасцях, — прызнаваў хлопец у інтэрв'ю Onliner.by — Адміністрацыя пра гэта выдатна ведала, паказвала мне фота ўдзелу. Але я і не хаваўся, бо ніяк не парушаў закон і нармальна вучыўся.

Пасля адлічэння Іллі таксама ўручылі позву ў ваенкамат. У інтэрв'ю Ілля казаў, што плануе праходзіць медкамісію і рыхтавацца да паступлення нанава – гэтым разам, на архітэктара.

— Я ні аб чым не шкадую, — удакладніў Ілля ў канцы размовы. — Сябры, знаёмыя і незнаёмыя — столькі слоў падтрымкі я ніколі не атрымліваў. Бацька таксама падтрымаў. Маме пакуль не казалі.

У чацвер 12.11.2020 у кватэру бабулі Іллі, дзе ён жыў, прыйшлі сілавікі, цягам 40 хвілін праводзілі ператрус. Пасля гэтага яго павезлі ў будынак КДБ,.

20 лістапада ў прысутнасці абаронцы было прад'яўленае абвінавачванне. У той дзень Іллю перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку. Чарговы допыт - 22 снежня, праз больш чым месяц. Наступны прызначылі на 13 студзеня. Тады ж і працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на 2 месяцы.

Напрыканцы лютага адвакат Іллі пачаў азнаямлівацца са справай, якая налічвае 36 тамоў.

Ілля часта піша родным. Сам ён таксама атрымлівае шмат лістоў - не толькі ад сяброў, але і ад незнаёмых людзей. Трымаецца бадзёра і спакойна, як і ў той дзень, калі яго затрымалі.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Лрадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!