ТАЦЯННА ЯКЕЛЬЧЫК
Месца навучання: Студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ

Актывізм: ініцыятыўная група мехмата БДУ

Узрост: 1 лістапада 2020

Прад'яўленае абвінавачванне: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Месца знаходжання: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Дата затрымання: 26 лістапада 2020

Заява аб прызнанні палітзяволенай

Апісанне кейса і храналогія пераследу:

За ўдзел у акцыях яе шматразова прымушалі пісаць тлумачальныя, далі заўвагу і вымову, тэлефанавалі бацькам. 27 лістапада а 7 раніцы да яе прыйшло КДБ, выламалі дзверы, правялі вобшук, забралі тэхніку. Таксама правялі вобшук у кватэры яе родзічаў, дзе Таня нядаўна пражывала. Спачатку Таню ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, потым перавялі на Валадарку.

Зараз справа налічвае 36 тамоў.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Лрадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!