Палітзняволенае студэнцтва
Даслаць падпісанае паручальніцтва варта на паштовы адрас: 220113 г. Минск, ул. Кульман, 4, профсоюз РЭП з пазнакай (молодёжная сеть)

напрыклад,

каму: Яна Арабейка
куды: 220113 г. Минск, ул. Кульман, 4, профсоюз РЭП з пазнакай (молодёжная сеть)
ЯНА АРАБЕЙКА
Актывістка, прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Дзень народзінаў: 17 студзеня
ЯНА АРАБЕЙКА
Актывістка, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.
АЛАНА ГЕБРЫМАРЫЯМ
Сяброўка Рады "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывістка "Моладзевага блоку", сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, выпускніца БДМУ

Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, дзе жыве актывістка, прайшоў ператрус.

Знаходзіцца ў СІЗА-1. Мерай стрымання абрана заключэнне пад варту на два месяцы.

Дзень народзінаў: 7 сакавіка
КСЕНІЯ СЫРАМАЛОТ
Студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка "Задзіночання беларускіх студэнтаў", валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Дзень народзінаў: 19 снежня
КАСЯ БУДЗЬКО
Прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус. Дзяўчына спачатку змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.
Дзень народзінаў: 25 траўня
ГЛЕБ ФІЦНЕР
Студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.

Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Глебу прад'яўлена абвінавачванне па дадзеным артыкуле. Спачатку яго змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 18 сакавіка
АНАСТАСІЯ БУЛЫБЕНКА
Былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт у КДБ.

Анастасіі было прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1

Дзень народзінаў: 23 верасня

ІЛЛЯ ТРАХТЭНБЕРГ
Адлічаны студэнт матэматычнага факультэту БДУ.

12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Іллі прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яго змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 10 кастрычніка
ЯГОР КАНЕЦКІ
Студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывіст "Вольнага прафсаюза".

Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Спачатку змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ, адтуль пераведзены ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 28 чэрвеня
ВІКТОРЫЯ ГРАНКОЎСКАЯ
Былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вікторыі было прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 5 ліпеня
МАРЫЯ КАЛЕНІК
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Марыі прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 1 чэрвеня
ТАЦЯННА ЯКЕЛЬЧЫК
Студэнтка мехмата БДУ.

Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 1 лістапада
ВОЛЬГА ФІЛАТЧАНКАВА
Выкладчыца БДУІР.

Прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 1 лістапада
АРЦЁМ ВІНАКУРАЎ
Студэнт БДУІР.

Прад'яўлена абвінавачванне. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы".

Асуджаны на тры гады "хіміі"

Ён утрымліваецца ў СІЗА ў Жодзіна (следчая турма №8)

Дзень народзінаў: 1 лістапада