Праекты Абсерваторыі

(Частка 1) Пераклад справаздачы па Індэксе акадэмічнай свабоды

СВАБОДНЫЯ УНІВЕРСІТЭТЫ

Практычная рэалізацыя Індэкса Акадэмічнай Свабоды


Стварылі: КЭТРЫН КІНЦЕЛБАХ, ІЛAFi САЛІБА, ЯНІКА СПАННАГЕЛ і РОБЭРТ КВІНН.

СПРАВАЗДАЧА

Сакавік 2020


Мэтай AFi з’яўляецца інфармаванне зацікаўленых бакоў, забеспячэнне крытэрыяў маніторынгу, змена структуры стымулявання, аспрэчванне рэйтынгаў універсітэтаў, садзейнічанне ў даследаваннях і, урэщце, прасоўванне акадэмічнай свабоды. Гэта выник сумесных намаганняў даследаванняў універсітэта Эрлангена-Нюрнберга (УЭН), інстытута V-Dem, Сеткі “Scholars at risk” і інстытута Глабальнай Публічнай Палітыкі. Аценкі AFi заснаваны на экспертных ацэнках 1810 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці па ўсім свеце, якія інтэграваны ў Баесаўскую мадэль.
gppi.net

1 Уводзіны


Акадэмічная свабода мае фундаментальнае значэнне для навуковага прагрэсу, пошуку ісціны, навуковага супрацоўніцтва і якаснай вышэйшай адукацыі. Многія універсітэты і дзяржавы ўзялі на сябе абавязацельствы абараняць акадэмічную свабоду, аднак яна па-ранейшаму знаходзіцца пад пагрозай у многіх месцах.

Па меры таго, як гэты даклад выходзіць у друк, сусветная супольнасць спяшаецца рэагаваць на новы каранавірус Sars-CoV-2. Навукоўцы, як унутры універсітэтаў, так і за іх межамі, а таксама ў надзвычай шырокім спектры дысцыплін, граюць жыццёва важную ролю ў вырашэнні эпідэміялагічных, эканамічных, палітычных і культурных аспектаў рэагавання на крызу, а таксама ў аднаўленні асноўных функцый і паслуг.

У той жа час наўмыснае ўмяшанне ў распаўсюд дадзеных і наўмыснае скажэнне інфармацыі, якая прадастаўляецца як грамадскасці, так і службовым асобам, спрыяе прыняццю запозненых і бязладных мераў. Гэта асабліва бачна ў дачыненні да рэпрэсіўных краін, але не толькі для іх. У краінах з больш высокай ступенню акадэмічнай свабоды і свабоды слова даследчыкі і медыцынскія эксперты больш эфектыўна распаўсюджваюць дакладную інфармацыю, нават у некаторых выпадках карэктуючы дзеянні дзяржаўных службовых асоб. Такім чынам, сітуацыя дэманструе, што акадэмічная свабода важная для ўсіх, і ў сітуацыі крызы яна можа літаральна дапамагчы выратаваць жыццё людзей.

Аўтары прапануюць гэты даклад і індэкс у надзеі, што яны дапамогуць абараніць акадэмічную свабоду для сучаснасці і будучыні грамадства. Мы можам дасягнуць гэтай мэты толькі ў тым выпадку, калі будзем старанна і паслядоўна сачыць за акадэмічнай свабодай. Для гэтага неабходныя новыя дадзеныя.

Ранейшыя намаганні па зборы дадзеных аб акадэмічнай свабодзе былі абмежаваныя па сваім ахопе і шырыні. У гэтым артыкуле прадстаўлены зусім новы глабальны і актуальны набор дадзеных, заснаваны на экспертных ацэнках з удзелам 1810 навукоўцаў з усяго свету, якія ахопліваюць перыяд з 1900 па 2019 гг. Ён уключае ў сябе больш за 110000 назіральных пунктаў, восем індыкатараў і сукупны паказальнік акадэмічнай свабоды, заснаваны на Байесаўскай мадэлі вымярэння. Гэты набор дадзеных быў распрацаваны сумесна з экспертамі Інстытута глабальнай дзяржаўнай палітыкі (GPPi), Універсітэта Фрыдрыха-Аляксандра Эрлангена і Нюрнберга (FAU), Cеткі “Scholars at risk” і Інстытута V-Dem. Гэтыя дадзеныя знаходзяцца ў адкрытым доступе, і V-Dem прадастаўляе анлайн-інструмент, які можна выкарыстоўваць для аналізу любога з паказчыкаў.

Індэкс акадэмічнай свабоды (AFi) прадастаўляе разнастайныя магчымасці для правядзення даследаванняў, а таксама для палітычных дэбатаў паміж дзяржаўнымі чыноўнікамі, парламентарыямі, спонсарамі даследаванняў, універсітэцкімі адміністрацыямі, навукоўцамі, студэнтамі і праваабаронцамі. Гэты даклад накіраваны на інфармаванне такіх дыскусій. Пасля прадстаўлення мэтаў і набору дадзеных мы даем канкрэтныя рэкамендацыі аб тым, як ключавыя зацікаўленыя бакі могуць прымяняць паказальнік для абароны і прасоўвання акадэмічнай свабоды.

2 Мэты


Інфармаванне зацікаўленых асобаў
Усе дадзеныя і веды, прадстаўленыя AFi (Індэкс акадэмічнай свабоды), з’яўляюцца актуальнымі для кожнага, хто працуе як унутры навучальных устаноў, так і для тых, хто камунікуе з імі; гэтак жа яны прыносяць карысць дзяржавам і грамадскасці, чый дабрабыт залежыць ад якасці вышэйшай адукацыі й даследванняў. AFi дае легкадасяжную, шматмерную інфармацыю па стану акадэмічнай свабоды ва ўсім свеце і напрацягу доўгага часу.

Забяспечанне маніторынгавымі вымяральнікамі
Новыя даныя будуць інфармаваць і стымуляваць развіцце маніторынгавых механізмаў, прынятых урадамі альбо міжнароднымі арганізацыямі, каб лепш абараніць акадэмічныя свабоды. AFi таксама дапамагае арганізацыям, якія фінасуюць даследванні, публічным або прыватным, адміністрацыям універсітэтаў для разумення станаў, у якіх навукоўцы й студэнты працуюць і вучацца ў залежнасці ад краіны.

Змена структуры стымулявання
Падаючы глабальныя дадзеныя пра павагу й парушэнні акадэмічнай свабоды, мы спадзяемся прынесці правы й свабоды ў дэбаты па кіраванню й палітыцы ў вышэйшай адукацыі. Калі стымулы да павагі акадэмічнай свабоды будуць расці, калі міжнародныя арганізацыі, акадэмічныя прафесійныя арганізацыі, міністэрствы, фундатары і універсітэты інтэгруюць ацэнкі акадэмічнай свабоды ў свае працэсы агляду. AFi можа паўплываць на перспектывы выдзялення грантаў, стварэнне новых інстытуцыйных партнёрстваў і рашэнні па стандартах справаздачнасці.

Выклік рэйтынгам універсітэтаў
Акадэмічная свабода павінна стаць ключавым крытэрыям акадэмічнай рэпутацыі й якасці. AFi адзнакі краін могуць быць выкарыстаны для паляпшэння складзеных рэйтынгаў універсітэтаў. У цяперашні час вядучыя рэйтынгі вузка вызначаюць акадэмічную дасканаласць і рэпутацыю. У выніку ўстановы ў рэпрэсіўных умовах падняліся па лесвіцы рэпутацый і зараз займаюць першыя радкі. Тым самым яны ўводзяць у зман ключавых зацікаўленых бакоў і даюць магчымасць рэпрэсіўным дзяржаўным органам і органам вышэйшай адукацыі абмежаваць акадэмічную свабоду без страт рэпутацыі. Калі узровень акадэмічнай свабоды  ўключыць у разлікі рэйтынгаў, то гэта знізіла б шанцы такіх устаноў палепшыць сваю міжнародную рэпутацыю і прыцягваць талантлівых студэнтаў. Тым самым з'явіўся б новы стымул для захавання акадэмічнай свабоды.

Палягчэнне даследванняў
Мы яшчэ не ведаем дастаткова пра акадэмічную свабоду й фактары, якія робяць яе больш ўстойлівай, а якія могуць ёй пагражаць. AFi з'яўляецца агульнадаступнай і пастаянна абнаўляецца, і яго дадзеныя могуць вольна выкарыстоўвацца даследчыкамі любой вобласці, якія зацікаўлены ў праблемах, звязаных з акадэмічнай свабодай. Такім чынам AFi спрыяе паляпшэнню нашага разумення акадэмічнай свабоды і навуковым дыскусіям па сумежных пытаннях. Мы таксама запрашаем да крытычнага погляду на працэс кадавання краінавымі экспертамі і спадзяемся, што больш экспертаў ў наступныя гады прымуць удзел у даследаванні, ў адпаведных выпадках забяспечваючы праверку, удасканаленне й дадатковыя нюансы.

Прасоўванне акадэмічнай свабоды
Адвакацыйныя і прафесійныя арганізацыі, якія прасоўваюць акадэмічныя свабоды, могуць карыстацца AFi для вопытнага абгрунтавання сваіх патрабаванняў і інфармацыйна напаўняць свае кампаніі.

3 Дадзеныя і метадалогія


Новы індэкс акадэмічнай свабоды складаецца з пяці экспертных індыкатараў, якія фіксуюць ключавыя элементы фактычнай рэалізацыі акадэмічнай свабоды: (1) свабода даследаванняў і выкладання; (2) свабода акадэмічнага абмену і распаўсюду ведаў; (3) інстытуцыйная аўтаномія; (4) недатыкальнасць кампуса; і (5) свабода навуковага і культурнага выказвання. Дадзеную праблему ацэньваюць некалькі незалежных экспертаў для кожнай краіны кожны год на аснове загадзя вызначанай шкалы (гл. табліцу 1). У агульнай складанасці 1810 кадавальнікаў (прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, якія прадастаўляюць дадзеныя па сваёй краіне і кадуюць іх – тлумачэнне перакладчыцы. Тут і далей будзе выкарыстоўвацца рэспандэнт) - звычайна вучоныя з адпаведнай краіны - да гэтага часу ўносілі такія ацэнкі. Адзнакі асобных удзельнікаў аб'ядноўваюцца ў балы па краіне-часу па кожным паказчыку, а на другім этапе для індэкса ў цэлым, з выкарыстаннем Байесаўскай мадэлі вымярэнняў (гл. ніжэй).

Працэдуры агрэгацыі з'яўляюцца цалкам празрыстымі, і ўсе дадзеныя, у тым ліку неапрацаваныя дадзеныя, прадстаўленыя асобнымі ўдзельнікамі даследвання, з'яўляюцца агульнадаступнымі для загрузкі.

У наборы дадзеных індэкс дапаўняецца некаторымі дадатковымі фактычнымі паказчыкамі, якія ацэньваюць дэ-юрэ прынятыя дзяржавамі абавязацельствы па забеспячэнні свабод на ўзроўні (6) канстытуцыйнага і (7) міжнароднага ўзроўню, а таксама (8) ці ўвогуле існавалі універсітэты ў краіне. У табліцы 1 прыведзены агляд усіх паказчыкаў. Агулам гэты багаты набор дадзеных ўключае больш за 110 000 пунктаў назірання.

Ацэнкі экспертаў і метадалогія V-Dem

Ацэнка абстрактных паняццяў, такіх як "акадэмічная свабода", не з'яўляецца простай задачай. Існуючыя падыходы - у тым ліку, прэцэдэнтныя дадзеныя, самастойныя справаздачы або апытанні, а таксама юрыдычныя аналізы - усё гэта мае крытычныя недахопы, калі гаворка ідзе пра стварэнне ўсёабдымнай карціны парушэнняў акадэмічнай свабоды ў часе і прасторы. Уважліва разглядаючы падобныя альтэрнатывы і параіўшыся з шэрагам зацікаўленых бакоў, мы вырашылі выкарыстаць экспертныя ацэнкі як аснову для AFi[AK1] [1], і выбралі V-Dem як партнёра для яго рэалізацыі. Сярод пераваг падыходу V-Dem - поўная празрыстасць колькасці рэспандэнтаў, іх асобных матэрыялаў і збору дадзеных. У той час як збор і агрэгацыя  дадзеных AFi выконваюцца строгімі навуковымі працэдурамі, мы прызнаем, што экспертныя ацэнкі маюць уласцівыя ім абмежаванні. Па гэтай прычыне мы вітаем пастаяннае і абгрунтаванае крытычнае ўзаемадзеянне з дадзенымі AFi.

У праекце V-Dem, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Гётэборгскім універсітэце ў Швецыі, размешчана самая вялікая база дадзеных па пытаннях дэмакратыі ў свеце з 450+ паказчыкамі. Яго інавацыйная статыстычная метадалогія ўлічвае, што ацэнкі складаных паняццяў могуць вар'іравацца залежна ад рэспандэнтаў і кейсаў. Для кожнага індыкатара V-Dem збірае дадзеныя ад некалькіх незалежных рэспандэнтаў. Акадэмічныя даследчыкі паходзяць практычна з любой краіны свету, забяспечваючы разнастайны вопыт. З улікам патэнцыйнай перадузятасці рэспандэнтаў, разыходжанняў ў ацэнках і ўзроўні даверу, статыстычная мадэль V-Dem дае сапраўдныя і надзейныя ацэнкі. Байесаўская мадэль вымярэнняў, распрацаваная Pemstein et al. абапіраецца на тэорыю тэставых заданняў (Item Response Theory, IRT) і дае параўнальна лепшую ацэнку значэнняў для назірання, а таксама ацэнку нявызначанасці для кожнай кропкі дадзеных[2].

У выніку створаная V-Dem даследчая інфраструктура і метадалогія забяспечвае (i) гістарычныя дадзеныя, якія пачынаюцца з 1900 годў і распаўсюджваюцца на больш чым 180 краін; (ii) некалькі незалежных рэспандэнтаў для кожнага (не-фактычнага) пытання; (iii) тэсты надзейнасці сярод розных рэспандэнтаў, уключаныя ў Байесаўскую мадэль вымярэнняў; (iv) межы даверу для ўсіх ацэнак пунктаў, звязаных з не-фактычнымі пытаннямі; (v) і празрыстыя працэдуры агрэгацыі; дадаткова: (vi) усе дадзеныя, у тым ліку, арыгінальныя меркаванні рэспандэнтаў, - даступныя для загрузкі і аналізу ў Інтэрнэце па адрасе https://www.v-dem.net/en/analysis/

Дадзеныя для вымярэння ІндыкатаруАкадэмічных свабод[3]


Індыкатар: Свабода даследаванняў і выкладання
Пытанне і варыянты адказаў: У якой ступені академічныя супрацоўнікі вольныя распрацоўваць і праводзіць свае праграмы навуковых даследаванняў і выкладання без знешняга ўмяшання?
0: Цалкам абмежаваныя. Пры вызначэнні сваёй праграмы даследаванняў або вучэбных праграм навукоўцы ва ўсіх дысцыплінах паслядоўна падвяргаюцца ўмяшанню альбо іх падштурхоўваюць да самацэнзуры.
1: Сувора абмежаваныя. Пры вызначэнні сваёй праграмы даследаванняў або вучэбных праграм навукоўцы ў некаторых дысцыплінах паслядоўна падвяргаюцца ўмяшанню альбо іх падштурхоўваюць да самацэнзуры.
2: Умерана абмежаваныя. Пры вызначэнні сваёй праграмы навуковых даследаванняў або вучэбных праграм навукоўцы час ад часу падвяргаюцца ўмяшанню альбо іх падштурхоўваюць да самацэнзуры.
3: У асноўным свабодныя. Пры вызначэнні сваёй праграмы даследаванняў або вучэбных праграм навукоўцы рэдка падвяргаюцца ўмяшанню альбо іх падштурхоўваюць да самацэнзуры.
4: Цалкам свабодныя. Пры вызначэнні сваёй праграмы даследаванняў або вучэбных праграм навукоўцы не падвяргаюцца ўмяшанню і не стымулююцца да самацэнзуры.
Тып дадзеных: Закадаваныя экспертныя адзнакі
AFi

Індыкатар: Свабода акадэмічнага абмену і распаўсюду ведаў
Пытанне і варыянты адказаў: У якой ступені прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці вольныя абменьвацца і перадаваць навуковыя ідэі і высновы?
0: Цалкам абмежаваныя. Акадэмічны абмен і распаўсюджванне ведаў ва ўсіх дысцыплінах паслядоўна падвяргаецца цэнзуры, самацэнзуры альбо іншым абмежаванням.
1: Сувора абмежаваныя. Акадэмічны абмен і распаўсюджванне ведаў у некаторых дысцыплінах паслядоўна падвяргаецца цэнзуры, самацэнзуры альбо іншым абмежаванням.
2: Умерана абмежаваныя. Акадэмічны абмен і распаўсюджванне ведаў часам падвяргаецца цэнзуры, самацэнзуры альбо іншым абмежаванням.
3: У асноўным вольныя. Акадэмічны абмен і распаўсюджванне ведаў рэдка падвяргаецца цэнзуры, самацэнзуры альбо іншым абмежаванням.
4: Цалкам вольныя. Акадэмічны абмен і распаўсюд не падлягае цэнзуры, самацэнзуры альбо іншым абмежаванням.
Тып дадзеных: Закадаваныя экспертныя адзнакі
AFi

Індыкатар: Інстытуцыйная аўтаномія
Пытанне і варыянты адказаў: У якой ступені універсітэты рэалізуюць інстытуцыянальную аўтаномію на практыцы?
0: Аўтаноміі наогул няма. Універсітэты не валодаюць якой-небудзь ступенню інстытуцыйнай аўтаноміі; неакадэмічныя суб'екты кантралююць прыняцце рашэнняў.
1: Мінімальная аўтаномія. Універсітэты карыстаюцца толькі вельмі абмежаванай інстытуцыйнай аўтаноміяй; неакадэмічныя суб'екты актыўна ўмешваюцца ў прыняцце рашэнняў.
2: Умераная аўтаномія. Універсітэты карыстаюцца пэўнай інстытуцыянальнай аўтаноміяй; неанадэмічныя суб’екты ўмерана ўмешваюцца ў прыняцце рашэнняў.
3: Істотная аўтаномія. Універсітэты ў значнай ступені валодаюць інстытуцыйнай аўтаноміяй; неакадэмічныя суб’екты аказваюць толькі рэдкі і мінімальны ўплыў на прыняцце рашэнняў.
4: Поўная аўтаномія. Універсітэты карыстаюцца поўнай інстытуцыйнай аўтаноміяй у дачыненні да неакадэмічных суб'ектаў.
Тып дадзеных: Закадаваныя экспертныя адзнакі
AFi

Індыкатар: Недатыкальнасць кампуса
Пытанне і варыянты адказаў: У якой ступені кампусы вызваленыя ад палітычна матываванага нагляду ці парушэння бяспекі?
0: Цалкам абмежаваныя. Недатыкальнасць кампуса ў асноўным падарвана шырокім наглядам і жорсткім запалохваннем, у тым ліку пагрозай гвалта або закрыцця.
1: Сувора абмежаваныя. Недатыкальнасць кампуса ў значнай ступені падрываецца назіраннем і запалохваннем, часам пагрозай гвалта або закрыцця.
2: Умерана абмежаваныя. Недатыкальнасць кампуса аспрэчваецца некаторымі значнымі выпадкамі назірання або запалохвання.
3: У асноўным свабодныя. Недатыкальнасць кампуса ў значнай ступені паважаецца, толькі з нязначнымі выпадкамі назірання і запалохвання.
4: Цалкам свабодныя. Недатыкальнасць кампуса паважаецца ўсебакова; няма выпадкаў назірання і запалохвання.
Тып дадзеных: Закадаваныя экспертныя адзнакі
AFi

Індыкатар: Свабода навуковага і культурнага выказвання[4]
Пытанне і варыянты адказаў: Ці існуе акадэмічная свабода і свабода культурнага выказвання ў дачыненні да палітычных пытанняў?
0: Не паважаецца дзяржаўнымі органамі. Цэнзура і запалохванне сустракаюцца часта. Акадэмічная дзейнасць і культурныя выразы строга абмежаваныя або кантралююцца ўрадам.
1: Слаба паважаецца дзяржаўнымі органамі. Акадэмічная свабода і свабода культурнага выказвання часам практыкуюцца, але прамая крытыка ўрада ў асноўным суправаджаецца рэпрэсіямі.
2: У некаторай ступені паважаецца дзяржаўнымі органамі. Акадэмічная свабода і свабода культурнага выказвання практыкуюцца штодзённа, але жорсткая крытыка ўрада часам сустракаецца з рэпрэсіямі.
3: У асноўным паважаецца дзяржаўнымі органамі. Існуе мала абмежаванняў у акадэмічнай свабодзе і свабодзе культурнага выказвання, і ў выніку санкцыі, як правіла, нячастыя і мяккія.
4: Цалкам паважаецца дзяржаўнымі органамі. Тут няма абмежаванняў на акадэмічную свабоду і культурнае выказванне.
Тып дадзеных: Закадаваныя экспертныя адзнакі
AFi

Індыкатар: Канстытуцыйная абарона акадэмічнай свабоды[5]
Пытанне і варыянты адказаў: Ці існуюць канстытуцыйныя палажэнні аб абароне акадэмічнай свабоды?
0: Не.
1: Так.
95: Канстытуцыя прыпыненая.
97: Іншае альбо нявызначанае.
99: Адсутнічае.
Тып дадзеных: Фактычныя дадзеныя

Індыкатар: Міжнароднае прававое пагадненне аб акадэмічнай свабодзе ў межах Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (ICESCR)[6]
Пытанне і варыянты адказаў: Ці з'яўляецца дзяржава ўдзельніцай Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (ICESCR) без агаворак да артыкула 15 (права на навуку)?
0: Дзяржава не з'яўляецца ўдзельніцай ICESCR, альбо зрабіла агаворкі да артыкула 15.
1: Дзяржава з'яўляецца ўдзельніцай ICESCR без агаворак да артыкула 15, але пакт яшчэ не дзейнічае.
2: ICESCR дзейнічае і падпAFiна без агаворак да артыкула 15.
3: ICESCR дзейнічае і ратыфікавана без агаворак да артыкула 15.
Тып дадзеных: Фактычныя дадзеныя

Індыкатар: Існаванне ўніверсітэтаў[7]
Пытанне і варыянты адказаў: Ці існуюць (калі-небудзь існавалі) універсітэты ў гэтай краіне?
0: Не
1: Так
Тып дадзеных: Фактычныя дадзеныя

Параўноўваючы вынікі AFi розных краін, мэтазгодна з метадалагічнага пункту гледжання засяродзіцца на большых неадпаведнасцях паміж краінамі, а не на адрозненнях паміж блізкімі па значэнні выніках, улічваючы, што кожная адзнака мае пэўную памылку. Такія межы дакладнасці абазначаныя ў наборы дадзеных. З мэтай спрашчэння знешняга выгляду мы вырашылі не паказваць іх у графіках гэтага дакладу, але рэкамендуем іх разгледзець пры любым паглыбленым аналізе дадзеных. Для глабальнага параўнання балаў AFi (па шкале 0–1) мы прапануем групам краін прысвойваць статус "А" усім краінам з адзнакай AFi паміж 1,0 і 0,8, статус "B" паміж 0,8 і 0,6, статус "C" для адзнак ад 0,6 да 0,4, статус "D" для адзнак паміж 0,4 і 0,2 і статус "E" для адзнак паміж 0,2 і 0,0.

Мапа свету на Малюнку 1 адлюстроўвае статус AFi 2019 года для кожнай краіны. У агульнай складанасці 35 краін, якія намаляваны на мапе шэрым колерам, не адпавядалі мінімальнаму парогу паўнаты інфармацыі за 2019 год. Праз увесь апублікаваны набор дадзеных (1900–2019), краіна-гады, якія не адпавядалі парогу не менш за тры рэспандэнты для для пэўнага паказчыка, былі апушчаны для забеспячэння якасці дадзеных. Сукупная адзнака індэкса прадастаўляецца па краіна-гадах, дзе ёсць прынамсі тры паказчыкі, якія праходзяць гэты парог. Адсутныя дадзеныя будуць дапоўнены ў наступным раўндзе збору дадзеных.

Малюнак 1: Глабальныя ўзроўні акадэмічнай свабоды 2019: Группы паводле індэкса акадэмічнай свабоды



Акрамя вызначэння статусу AFi краін, гэты багаты набор дадзеных таксама дазваляе параўнаць розныя паказчыкі. Напрыклад, набор дадзеных аб канстытуцыйных палажэннях аб акадэмічнай свабодзе паказвае, што амаль траціна краін з найгоршымі паказчыкамі ў 2019 годзе (статус "D" ці "E", гэта значыць AFi < 0,4) мае такія гарантыі дэ-юрэ у той час як на практыцы ў гэтых краінах адбываюцца шырокія парушэнні акадэмічнай свабоды.
Нарэшце, індыкатар і паказчыкі можна параўнаць па часе. На малюнку 2 адлюстраваны сусветныя тэндэнцыі сусветных яці складнікаў паказчыкаў AFi з 1900 па 2019. Вось, напрыклад, мы бачым, што інстытуцыйная аўтаномія ВНУ звычайна падвяргаецца меншым экстрэмальным ваганням, чым іншыя паказчыкі. Яе сярэдні ўзровень у свеце застаецца на ўмераным узроўні і сёння. Усе паказчыкі паказваюць на істотнае глабальнае падзенне ўзроўню акадэмічнай свабоды падчас Другой сусветнай вайны і рэзкі рост у цэлым з трэцяй хваляй дэмакратызацыі ў пачатку 1990-х. Больш дэталёвы аналіз можна зрабіць на аснове графікаў асобных краін, пра якія мы прыводзім некаторыя прыклады ў наступных раздзелах.




[1] Hoffmann, F. and Kinzelbach, K. 2018. “Forbidden Knowledge.” Global Public Policy Institute, available at: https://www.gppi.net/2018/04/20/forbidden-knowledge-measuring-academic-freedom
[2] Pemstein et al. (2019): “The V-Dem measurement model: Latent variable analysis for cross-national and cross-temporal expert-coded data,” University of Gothenburg, V-Dem, available at: https://www.v-dem.net/media/filer_public/60/a5/60a52aaf-008c-4d80-82ca-3bca827fbeb9/v-dem_ working_paper_2019_21_4.pdf, as well as Coppedge et al. (2020b): “V-Dem Methodology v10,” University of Gothenburg, V-Dem, available at: https://www.v-dem.net/en/data/data-version-10/.
[3] Coppedge, M. et al. (2020a): “V-Dem Codebook v10,” University of Gothenburg, V-Dem. Available at: https://www.v-dem.net/en/data/data-version-10/. An in-depth description of the conceptualization of the indicators, coding decisions about the factual data, as well as content and convergent validation of the data can be found in Spannagel, J., Kinzelbach, K. and Saliba, I. (2020): “The Academic Freedom Index and other new indicators relating to academic space: An Introduction,” University of Gothenburg, V-Dem. Available at: https://www.v-dem.net/media/filer_public/0d/a3/0da3981c-86ab-4d4fb809-5bb77f43a0c7/wp_spannagel2020.pdf
[4] Існуючы індыкатар V-Dem
[5] Дадзеныя сабраныя Comparative Constitutions Project, гл: https://comparativeconstitutionsproject.org/
[6] Дадзеныя сабраныя Янікай Шпаннагель і Алісіяй Палякевіч, GPPi
[7] Дадзеныя сабраныя Янікай Шпаннагель і Алісіяй Палякевіч, GPPi, пры падтрымцы Брэндана Апфельда (University of Texas).