Праекты Абсерваторыі

(Частка 2) Пераклад справаздачы па Індэксе акадэмічнай свабоды

4 Рэкамендацыі

4.1 Рэкамендацыі стэйкхолдэрам у галіне вышэйшай адукацыі


Кіраўніцтва ў вобласці вышэйшай адукацыі павінна выкарыстоўваць дадзеныя AFi для ацэнкі траекторыі іх уласнай працы, пераглядаючы паказчыкі AFi з цягам часу (гл. малюнак 3). Аналізуючы агульную дынаміку сваёй краіны з пункту гледжання законадаўства, рэформаў, альбо палітычных зменаў могуць дапамагчы стэйкхолдерам у галіне вышэйшай адукацыі ацаніць уплыў гэтых перамен на акадэмічную свабоду. Калі відавочныя пагаршэнні акадэмічнай свабоды былі прывязаны да канкрэтных прававых альбо палітычных змен у мінулым, тады яны павінны быць ацэнены зноў, і іх дынаміка павінна быць разгледжана. І наадварот, калі станоўчая дынаміка у пэўных паказчыках ІСА можа быць звязана з пэўнымі палітычнымі зменамі, то такая палітыка павінна быць захавана і нават можа служыць асновай для іншых дзяржаў.


Дадзеныя AFi могуць стаць асновай для міжнародных механізмаў маніторынгу акадэмічнай свабоды. Напрыклад, распрацоўшчыкі рэформаў у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) разглядаюць магчымасць стварэння новага механізму маніторынгу для лепшай абароны акадэмічнай свабоды па ўсёй ЕПВА. Любыя падобныя рэгіянальныя намаганні павінны ўвасабляць існуючыя падыходы да акадэмічнай свабоды і павінны адпавядаць міжнародным прававым абавязацельствам дзяржаў - у першую чаргу Міжнароднаму пакту аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Варта пазбягаць прыватных рэгіянальных уяўленняў аб акадэмічнай свабодзе, паколькі стыпендыяльныя праграмы існуюць у кантэксце глабалізаванай акадэмічнай супольнасці, якая падзяляе агульныя стандарты. Дадзеныя AFi фіксуюць асноўныя кампаненты акадэмічнай свабоды і, такім чынам, забяспечваюць універсальны інструмент ацэнкі. Але ён падае інфармацыю толькі шырокімі мазкамі. Мы рэкамендуем для новых намаганняў па маніторынгу акадэмічнай свабоды ўключаць і дапаўняць дадзеныя AFi, больш падрабязна разглядаючы заканадаўства і правілы аб вышэйшай адукацыі, а таксама - абавязкова - нацыянальныя варыянты фактычнай рэалізацыі акадэмічнай свабоды[8].

Стэйкхолдеры ў галіне вышэйшай адукацыі павінны рэагаваць на зніжэнне балаў AFi. Існуюць прынамсі тры магчымыя варыянты рэагавання. Мы разгледзім гэта ніжэй, выкарыстоўваючы ЕПВА як прыклад:
- Па-першае, ЕПВА павінна ўзмацніць свае намаганні па зборы інфармацыі, замовіўшы ўсебаковую ацэнку нацыянальнага сектара вышэйшай адукацыі. Такую ацэнку павінны праводзіць незалежныя эксперты.
- Па-другое, калі гэтая ўсеабдымная ацэнка пацвярджае тэндэнцыю зніжэння акадэмічнай свабоды, экспертам ЕПВА неабходна даручыць стварэнне рэкамендацый адпаведным дзяржаўным органам. Калі гэтыя рэкамендацыі не прыводзяць да паляпшэння сітуацыі, краіны-члены ЕПВА павінны аказаць дапамогу шляхам распрацоўкі праграм узаемнай падтрымкі, накіраваных на ліквідацыю выяўленых недахопаў ці парушэнняў. Выкарыстанне лепшых практык і мер па развіцці патэнцыялу адпаведнымі органамі або падтрымка выкладчыцкіх і студэнцкіх прафсаюзаў можа быць карыснай сумеснай дзейнасцю, каб пераламаць тэндэнцыю да зніжэння акадэмічнай свабоды.
- І, нарэшце, калі ўрад нясе адказнасць за сістэматычную знявагу да акадэмічнай свабоды і не жадае прадпрымаць разумныя меры для паляпшэння сітуацыі, ЕПВА павінна выкарыстоўваць інструменты акром дапамогі і дэманстрацыі незадавальнення. Каб такі механізм быў эфектыўны, інструментар мае ўключаць санкцыйныя меры, напрыклад выключэнне з пэўных схем фінансавання.

4.2 Рэкамендацыі замежным стэйкхолдэрам

Падаючы незалежную, надзейную інфармацыю, AFi можа дапамагчы дыпламатам зразумець і адрэагаваць на змены ўзроўню індэкса і парушэнні акадэмічнай свабоды. Даследаванні і вышэйшая адукацыя - гэта міжнародныя намаганні, якія часта перасякаюцца з знешняй палітыкай. Тым не менш, на сённяшні дзень выклікі да акадэмічных свабод застаюцца на мяжы знешнепалітычных дыскусій, і толькі часам патрапляюць у стужку навін, калі асобныя вучоныя знаходзяцца ў турме. На шчасце, у дыпламатычных колах расце ўвага да гэтага пытання. AFi прадастаўляе неабходную інфармацыю для заснаваных на фактах дыпламатычных намаганняў у абарону акадэмічнай свабоды. Больш інфармаваная дыпламатычная служба можа больш значна садзейнічаць ахове і пашырэнню акадэмічнай свабоды. Мы спдзяемся, што дадзеныя AFi дапамогуць знешнепалітычным інстытутам у вызначэнні прыярытэтаў акадэмічнай свабоды і распрацоўцы новых стратэгій і інструментаў для яе аховы ва ўсім свеце.

Дыпламаты таксама могуць выкарыстоўваць змены ў дадзеных AFi з цягам часу, каб ацаніць выкананне дзяржавамі сваіх абавязацельстваў. Сюды ўваходзяць унутранае заканадаўства і міжнародныя абавязацельствы: змены ў дамовах, міжнародных парламенцкіх органах ці публічных заявах. Прынамсі, дадзеныя AFi могуць забяспечыць аснову для планавай ацэнкі і міжнароднага дыялогу па пытаннях выканання абавязательстваў па забеспячэнні акадэмічнай свабоды. У лепшым выпадку дыпламаты могуць выкарыстоўваць гэтыя дадзеныя, каб заахвоціць дзяржавы да правядзення палітычных рэформаў, накіраваных на павышэнне павагі да акадэмічнай свабоды, пры гэтым прагрэс будзе ацэнены ў будучых ітэрацыях індэкса.

Значэнні AFi у спалучэнні з іншай даступнай інфармацыяй пра акадэмічную свабоду павінны быць уключаны ў маніторынг і справаздачнасць амбасад. Абмежаванні акадэмічнай свабоды часта з'яўляюцца адным з элементаў больш шырокіх рэпрэсій. Справаздачы амбасадаў аб рэпрэсіўных практыках, якія не звяртаюць увагі на ўмовы ва ўніверсітэтах, з’яўляюцца няпоўнымі. У той жа час, універсітэты могуць быць выспамі свабоды на фоне рэпрэсій, і таму яны заслугоўваюць асаблівай увагі. Дадзеныя AFi забяспечваюць трывалую аснову для дыпламатычнага маніторынгу, асабліва ў спалучэнні з іншымі даступнымі дадзенымі, напрыклад, справаздачамі Сеткі “Scholars at risk” у рамках праекта па Маніторынгу акадэмічнай свабоды[9]. Амбасады павінны абапірацца на гэты падмурак і ўдзельнічаць у больш дэталёвым і якасным аналізе, таксама адзначаючы адрозненні паміж установамі ў пэўнай краіне.
Дыпламатычныя прадстаўнікі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый маглі б выкарыстоўваць дадзеныя AFi, каб справаздачыцца аб стане акадэмічных свабод у сваіх краінах. Напрыклад, акадэмічная свабода абараняецца міжнародным заканадаўствам аб правах чалавека, і ўтрымліваецца ў праве на адукацыю (арт. 13 ICESCR), праве на навуку (арт. 15 ICESCR) і праве на свабоду выказвання меркаванняў (Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных права’, артыкул 19 ICCPR), сярод іншых палажэнняў. Падаючы рэгулярныя справаздачы па рэалізацыі ў ААН, дзяржавы могуць паведамляць пра акадэмічную свабоду у вышэйзгаданых артыкулах, абапіраючыся на дадзеныя AFi, каб зафіксаваць свае дасягненні.

Акрамя таго, дыпламаты могуць звяртацца да дадзеных AFi, калі даюць рэкамендацыі іншым дзяржавам пры шматбаковых форумах. У выпадках, калі дзяржавы дэманструюць грубыя парушэнні абавязацельстваў па забеспячэнні свабоды ў галіне акадэмічнай супольнасці, а таксама нежаданне весці дыялог ці праводзіць рэформы, дадзеныя AFi могуць падтрымліваць дыпламатычныя дзеянні, накіраваныя на тое, каб стрымліваць і нават змяняць любое парушэнне акадэмічнай свабоды. Напрыклад, дадзеныя AFi могуць быць прыведзены для выяўлення парушэння нормаў у дэбатах падчас Універсальнага перыядычнага агляду ААН альбо ў матэрыялах Камітэта па канвенцыях і рэкамендацыях ЮНЕСКА. І наадварот, у выпадках, калі дзяржавы дэманструюць значнае паляпшэнне рэалізацыі акадэмічнай свабоды, гэта таксама варта адзначыць у шматбаковых форумах.

Нарэшце, калі дзяржавы абмяжоўваюць паездкі навукоўцаў, арыштоўваюць іх, гвалтоўна нападаюць на іх ці прымяняюць да іх іншыя рэпрэсіўныя меры, дыпламаты і прадстаўнікі ўрадаў павінны выказваць занепакоенасць гэтымі парушэннямі і паднімаць іх на двухбаковым узроўні. У тым жа духу амбасады павінны прадастаўляць у паскораным парадку візы для прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці пад пагрозай. У краінах з нізкімі баламі AFi амбасады павінны актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра наяўныя стыпендыі для вучоных пад пераследам. Аднак такія формы адкрытых мэтанакіраваных рэпрэсій - толькі вяршыня айсберга. Дыпламатычная ўвага да парушэння акадэмічнай свабоды павінна пачацца значна раней. Галоўнае, што дадзеныя AFi могуць дапамагчы выявіць больш мяккія формы рэпрэсій у універсітэцкім сектары - задоўга да таго, як асобныя вучоныя пачнуць баяцца за сваё жыццё.

4.3. Рэкамендацыі ААН


[ Са 193 дзяржаў-удзельніц ААН, 170 ратыфікавалі ICESCR, і ні адна не падпісала агаворку пра права на навуку. ]

Артыкул 15 (3) Міжнароднага Пагаднення па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (ICESCR) усталёўвае, што “Дзяржавы-ўдзельніцы дадзенага пагаднення гарантуюць павагу да свабоды, неабходнай для навуковых даследаванняў і творчай дзейнасці”. Гэта значыць, што вялізная частка дзяржаў па ўсім свеце заключыла юрыдычна замацаванае абавязальніцтва падтрымліваць акадэмічныя свабоды і прыняла маніторынг ААН і ўзаемнае назіранне іншых дзяржаў.

Камітэту ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (CESCR) і дзяржавам-ўдзельніцам ААН варта выкарыстоўваць дадзеныя Індэкса Акдэмічнай Свабоды для нагляду за выкананнем дзяржавай Артыкула 15 (3) ICESCR. Дзяржавам варта таксама спасылацца на наступны агульны каментар CESCR па Артыкулу 15, які дэтальна разбірае абавязкі дзяржавы па праве на навуку. Працэдура маніторынгу ICESCR разлічвае на справаздачы саміх дзяржаў. Раней дзяржавы некалькі разоў прадстаўлялі няверныя звесткі наконт акадэмічных свабод, прадстаўляючы інфармацыю пра намінальную (de jure) сітуацыю, а не пра фактычную, калі яны справаздачваліся ўвогуле. Дзяржавам, якія справаздачваюцца наконт імплементацыі права на навуку, варта выкарыстоўваць дадзеныя AFi, каб прадстаўляць інфармацыю па фактычным (de facto) выкананні абавязкаў дзяржавы па акадэмічнай свабодзе.

Калі дзяржава недастаткова справаздачваецца па акадэмічнай свабодзе, CESCR варта абгрунтоўваць свае ацэнкі на дадзеных AFi так, як і на даступных альтэрнатыўных справаздачах недзяржаўных экспертаў. Калі разыходжанні відавочныя, CESCR варта далей удакладняць інфармацыю ў дзяржавы. Мы таксама рэкамендуем у выпадку, калі дзяржава прадстаўляе няверныя звесткі па акадэмічнай свабодзе ці прадстаўляе строга намінальную перспектыву, ці калі справаздача дзяржавы і AFi вымалёўваюць значна адрозную карціну, разгледзець арганізацыю Камітэтам візіта ў краіну.

Дадзеныя AFi ахопліваюць усе ключавыя вымярэнні акадэмічнай свабоды, і UNESCO варта выкарыстоўваць гэтыя дадзеныя як падмурак для новых высілкаў па маніторынгу, якія зараз знаходзяцца ў распрацоўцы. UNESCO знаходзіцца ў працэсе стварэння новага механізму справаздачнасці як працяга Рэкамендацый па Навуцы і Навуковых Даследчыках (апошняе абнаўленне ў 2017). Гэты механізм справаздачнасці прызначаны для падачы ў працэс стварэння Універсальнага Перыядычнага Агляду (UPR) у Савет ААН па Правах Чалавека ў Жэневе. Пачатковыя чарнавыя варыянты, апублікаваныя UNESCO, дапускаюць, што іх патрабаванні да справаздачнасці наконт акадэмічнай свабоды могуць не адпавядаць існуючым юрыдычна замацаваным абавязальніцтвам Артыкула 15 (3) ICESCR. Як мяркуецца, гэта звязана з зацікаўленасцю некаторых дзяржаў у пераглядзе існуючых разуменняў акадэмічнай свабоды з мэтай іх падрыву. Такія адыходжанні павінны быць папярэджаны. AFi таксама можа дапамагчы UNESCO вызначыць, за якімі краінамі варта назіраць больш пільна ці якія краіны павінны атрымліваць больш увагі – напрыклад, адмоўная тэндэнцыя, датычная акадэмічнай свабоды, відавочная ў AFi (глядзіце, напрыклад, краіны, пералічаныя ў групе 5). Гэта таксама адносіцца да Рэкамендацыі UNESCO пра Статус выкладчыцкага персанала ВНУ (адаптавана ў 1997).

4.4 Рэкамендацыі Парламентам


AFi можа дапамагчы нацыянальным парламентам павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць вышэйшай адукацыі ў сваіх краінах. Акадэмічная свабода мае важнае значэнне для высокаякаснага навучання і даследаванняў, якія самі па сабе неабходныя для нацыянальнай канкурэнтаздольнасці ў сусветнай эканоміцы ведаў. Без бяспекі і аўтаноміі здольнасць вышэйшых навучальных устаноў накіроўваць і падтрымліваць якасныя даследаванні і выкладанне ставіцца пад пагрозу. Дадзеныя AFi могуць быць выкарыстаны для выяўлення магчымых пагроз для гэтых важных умоў. Гэта таксама можа дапамагчы нацыянальным і міжнародным парламенцкім органам выявіць адноснае павелічэнне або памяншэнне ў галіне акадэмічнай свабоды сярод дзяржаўных партнёраў у рамках міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі і забяспечыць аснову для рэгулярнай ацэнкі, дыялогу і рэформаў.

Нацыянальныя парламенты павінны пачаць з самаацэнкі, разглядаючы вынікі сваёй дзяржавы па ўсіх паказчыках. Калі значныя недахопы альбо зніжэнні відавочныя, нацыянальныя парламенты павінны праводзіць расследаванні прычыны або прычынаў (напрыклад, агляд існуючых законаў і палітык, вывучэнне дзяржаўнага ці недзяржаўнага ціску на акадэмічную свабоду) і распрацоўваць адпаведныя меры прававой палітыкі. І наадварот, калі дадзеныя паказваюць значнае павялічэнне акадэмічных свабод, нацыянальныя парламенты павінны вызначыць больш раннія змены ўмоваў альбо палітыкі, якія прывялі да гэтых паляпшэнняў, і працягваць падтрымліваць гэтыя ўмовы ці палітыку альбо стымуляваць іх тыражаванне ў іншым месцы.

Нацыянальныя парламенты таксама могуць параўнаць вынікі і дынаміку ў сваіх дзяржавах з паказчыкамі іншых дзяржаў. Параўнанне адносных зменаў з цягам часу паміж дзяржавамі з адной групы можа дапамагчы вызначыць недахопы ў палітыцы і напрамкі ўдасканалення. Акрамя таго, супастаўленне з больш прасунутымі ў галіне акадэмічных свабод краінамі можа таксама дапамагчы выявіць магчымасці для паляпшэння па розных паказчыках (гл. Малюнак 6 як прыклад унутрырэгіянальных параўнанняў AFi).
Парламенты таксама могуць выкарыстоўваць AFi для прасоўвання акадэмічных свабод за мяжой. Еўрапейскі парламент (ЕП) павінен заахвочваць выкарыстанне дадзеных AFi для павышэння павагі да акадэмічнай свабоды ва ўсім Еўрапейскім Саюзе і за яго межамі. Еўрапарламент неаднаразова падтрымліваў дзейнасць па прасоўванні акадэмічнай свабоды і можа заахвочваць выкарыстанне індыкатараў AFi для канструктыўнага дыялогу па гэтым пытанні або заахвочванні рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі, маніторынгу прагрэсу і настойванні на выкананні агульных абавязацельстваў з цягам часу. Такія намаганні могуць быць асабліва карыснымі для ЕПВА, куды ўваходзяць ЕС і краіны, якія не ўваходзяць у ЕС. Еўрапарламент таксама павінен выкарыстаць дадзеныя AFi, каб падтрымаць рэкамендацыю 2018 года, у якой заклікае "абараніць акадэмічную свабоду ў знешніх дзеяннях ЕС"[10]. ЕП можа раіцца з нацыянальнымі органамі, якія прымаюць рашэнні ў сферы вышэйшай адукацыі, спецыялістамі па правах чалавека, а таксама навукоўцамі і студэнтамі як унутры, так і за межамі ЕС па пытаннях, якія тычацца акадэмічнай свабоды і якасці вышэйшай адукацыі. Ён можа заахвочваць падтрымку акадэмічнай свабоды шляхам фінансавання навуковых даследаванняў, намаганняў па абароне і прасоўванні акадэмічнай свабоды, правядзенні інфармацыйных кампаній, мерапрыемстваў і дыскусій, выпуску адукацыйных матэрыялаў, а таксама праграм, якія падтрымліваюць навукоўцаў пад пагрозай.

Іншыя міжнародныя парламенцкія органы (напрыклад, Панафрыканскі парламент) таксама могуць разгледзець падобнае выкарыстанне дадзеных AFi пры прасоўванні выканання як членамі, так і краінамі, якія не з'яўляюцца членамі парламента, сваіх абавязацельстваў у галіне забеспячэння акадэмічных свабод.

4.5. Рэкамендацыі адвакатыўным групам


Адвакатыўныя групы могуць выкарыстоўваць дадзеныя AFi каб патрабаваць ад дзяржаў прытрымання іх міжнародных ды ўнутраных юрыдычных і палітычных абязацельстваў па выкананні і прасоўванні акадэмічнай свабоды. Акадэмічная свабода абаронена міжнародным правам у галіне правоў чалавека, мясцовымі сістэмамі абароны правоў чалавека, а таксама ў канстытуцыях, асноўных законах, ці нацыянальных законах аб вышэйшай адукацыі большасці дзяржаў. Дадзеныя AFi могуць дапамагчы адвакатыўным групам кінуць выклік усім дзяржавам, патрабуючы ад тых, хто мае нізкія паказчыкі акадэмічнай свабоды, прытрымлівацца сваіх абязацельстваў, а тых, хто мае высокія, заклікаць да станоўчага ўплыву на менш эфектыўныя дзяржавы праз двухбаковыя і шматбаковыя сістэмы. Адвакатыўныя групы маглі б прасоўваць свае заўвагі і рэкамэндацыі праз дагаворныя органы ААН і адмысловыя працэдуры, працэс Універсальнага перыядычнага агляду, Камітэт па канвенцыях і рэкамендацыях ЮНЕСКА, рэгіянальныя органы па правах чалавека (напрыклад, Міжамерыканскую камісію па правах чалавека, Афрыканскую камісію па правах чалавека і народаў), або каманды па палітыцы ў сферы вышэйшай адукацыі АБСЕ, або Сусветнага банку.

Рэгулярныя абнаўленні індэкса дапамогуць адвакатыўным групам дэманстраваць тэндэнцыі (як станоўчыя, так і адмоўныя) і ацаніць эфектыўнасць прынятых палітычных рэформ. Як адзначалася вышэй, дадзеныя AFi засноўваюцца на шматлікіх экспертных ацэнках асобных краін на працягу многіх гадоў. Гэта дапамагае параўноўваць змены з цягам часу ў дзяржавах, за якімі вядзецца назіранне, а таксама адносныя змены па краінах. Паколькі дадзеныя будуць абнаўляцца штогод, AFi прадставіць найлепшыя даступныя дадзеныя па зменах у акадэмічнай свабодзе – як паляпшэнні, так і пагаршэнні – і падтрымае актыўнасць адвакатыўных груп: імгненную і кароткатэрміновую, а таксама дасі бачанне доўгатэрміновых, глыбокіх, устойлівых паляпшэнняў.

Дэманструючы адносныя змены ў акадэмічнай свабодзе на працягу часу, дадзеныя AFi могуць дапамагчы падртымліваць сувязь паміж акадэмічнай свабодай і павышэннем якасці адукацыі і даследванняў. Гэтую сувязь цяжка сцвердзіць, аднак дадзеныя AFi могуць выкарыстоўвацца для ілюстрацыі мадэляў і тэндэнцый, дзе вышэйшыя ўзроўні акадэмічнай свабоды адпавядаюць лепшай якасці, рэпутацыі і канкурэнтаздольнасці у вышэйшай адукацыі.

Рэйтынг AFi можа дапамагчы адвакатыўным групам падштурхнуць кіраўніцтва і адміністрацыю універсітэтаў, чые ўстановы ўдзельнічаюць у міжнароднай дзейнасці ў сферы вышэйшай адукацыі, да разумення розных ўмоў у краінах, дзе яны актыўныя. Штогадовыя абнаўленні рэйтынгу краін у дадзеных AFi дазваляюць адвакатыўным групам супрацоўнічаць з кіраўніцтвам ВНУ для ацэнкі рызык для іх устаноў, супрацоўнікаў і студэнтаў. Адвакатыўныя групы мусяць тлумачыць адміністрацыі, што браць у разлік AFi падчас ацэнкі іх дзейнасці і фармавання палітык гэта стратэгія кіравання якасцю і змяншэння рызыкаў. У сувязі з гэтым, адвакатыўныя групы могуць пажадаць звярнуць увагу на паказчыкі свабоды даследвання і выкладання (1), абмену і распаўсюджвання інфармацыі (2), недатыкальнасці кампуса (4), нізкія балы па якіх могуць сведчыць аб павышаных рызыках для супрацоўнікаў і студэнтаў, якія займаюцца адукацыйнай дзейнасцю за мяжой.

Каб дасягнуць гэтых мэт, адвакатыўным групам варта выкарыстоўваць дадзеныя AFi каб сфармаваць дыялог, змагацца з дэзынфармацыяй і мабілізаваць падтрымку для стварэння палітычных рэкамендацый, скіраваных на ўзмацненне абароны акадэмічнага персаналу, студэнтаў, установаў ды акадэмічнай свабоды ўвогуле. Яны мусяць звярнуць увагу на тыя вынікі і рэкамендацыі AFi, рэлевантныя прыярытэтам і дзейнасці іх уласных. Ім варта разглядаць магчымасць уключэння вынікаў AFi у іх планавыя і ad-hoc справаздачы па нацыянальным і міжнародным становішчы ў галіне правоў чалавека. Усе адвакатыўныя групы, зацікаўленыя ў акадэмічнай свабодзе, павінны пастаянна падкрэсліваць яе важлівасць для якасці вышэйшай адукацыі, дэмакратычнай супольнасці, а таксама абароны і ўмацавання правоў чалавека. Яны павінны патрабаваць каб дзяржавы выконвалі свае абавязкі, устрымліваючыся ад парушэнняў акадэмічнай свабоды, перадухілялі парушэнні з боку іншых краін і праводзілі хуткія, дасканалыя і празрыстыя расследванні такіх парушэнняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

4.6 Рэкамендацыі кіраўніцтву ВНУ


AFi – важны паказчык для кіраўніцтва ўніверсітэтаў, паколькі ён забяспечвае амаль што глабальны ахоп і гістарычнае параўнанне павагі да некалькіх параметраў акадэмічных свабод на ўзроўні пэўнай дзяржавы.

Кіраўніцтва ўніверсітэтаў можа выкарыстоўваць дадзеныя AFi унутры краіны, каб патрабаваць матэрыяльнай альбо палітычнай падтрымкі іх установы адукацыі альбо ўсёй нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі. Важна адзначыць, што кіраўніцтва ўніверстэтаў павінна настойваць на аўтаноміі сваіх устаноў адукацыі. Дадзеныя AFi дэманструюць, што краіны, якія паважаюць аўтаномію ўніверсітэтаў, маюць тэндэнцыю да больш высокіх паказчыкаў узроўню свабоды даследавання і выкладання (гл. Графік 7).

Там, дзе акадэмічыя свабоды ў цэлым паважаюцца, кіраўніцтва ВНУ можа выкарыстоўваць нядаўнія змены альбо параўнанні з іншымі краінамі, каб звярнуцца па матэрыяльную ці палітычную дапамогу з мэтай захавання альбо павышэння канкурэнтаздольнасці, такім чынам ствараючы дабрадзейны цыкл. Параўнанне адносных змяненняў за пэўны адмежак часу сярод акадэмічна падобных краін (у залежнасці ад тыпу сістэмы вышэйшай адукацыі, колькасці ВНУ альбо студэнтаў, узроўня інвестыцый у вышэйшую адукацыю і інш.) можа дапамагчы выявіць слабыя месцы адукацыйнай палітыкі і падтрымаць прапановы неабходных рэформаў. Падобнае параўнанне з дзяржавамі, больш развітымі акадэмічна, можа дапамагчы выявіць магчымасці для развіцця і выкарыстаць канкурэнтныя інтарэсы дзяржаўных чыноўнікаў і стэйкхолдэраў, якія ўбачаць разам з іншымі індыкатарамі узрастаючы ўзровень павагі да акадэмічнай свабоды як сродак паляпшэння іміджу дзяржавы сярод іншых дзяржаў.

Паказчыкі AFi даюць кіраўніцтву ВНУ дадзеныя і схему для аналізу ўмоў акадэмічнай свабоды ў іншых краінах, напрыклад для ўступлення ў новае партнэрства ці як частку вызначачанай праграмы. Дадзеныя AFi паведамляюць кіраўніцтву ВНУ, што яно ажыццяўляе пэўную дзейнасць там, дзе не паважаецца акадэмічная свабода. Таму дадзеныя AFi павінны ўлічвацца як пры ажыццяўленні міжнароднай дзейнасці, у тым ліку дзейнасці рэгіянальных філіялаў ВНУ, так і пры любых камунікацыях, звязаных з супрацоўнікамі і студэнтамі; пры ажыццяўленні праграмнай палітыкі, страхавання і планавання непрадбачаных расходаў.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва ВНУ можа пажадаць звярнуць асаблівую ўвагу на паказальнікі свабоды даследавання і выкладання (1), абмену і распаўсюджвання інфармацыі (2) і недатыкальнасці кампуса (4), бо нізкі рэйтынг па гэтых параметрах можа сведчыць аб павышанай рызыцы для супрацоўнікаў і студэнтаў, якія займаюцца адукацыйнай дзейнасцю за мяжой. Аспекты, якія варта ўлічваць пры супрацоўніцтве з установамі адукацыі ў рэпресіўным асяроддзі, не абмяжоўваюцца параметрамі свабоды, неабходнай для запланаванай даследчай дзейнасці. Існуе патэнцыйная рызыка быць выкарыстанымі для легітымізацыі рэпрэсіўнага дзяржаўнага або акадэмічнага актара. Акрамя таго, рэпрэсіўныя актары могуць намагацца падарваць акадэмічную свабоду нават за мяжой і выходзіць за рамкі канкрэтнага супрацоўніцтва, напрыклад, шляхам відавочнай альбо невідавочнай просьбы, каб партнёрская ўстанова адукацыі падвергла цэнзуры палітычна чуллівы даследчы альбо навучальны кантэнт.

Кіраўніцтва ВНУ могуць выкарыстоўваць AFi у распрацоўцы культуры павагі да акадэмічнай свабоды і праактыўных метадаў яе падтрымкі, напрыклад, шляхам уключэння праблем акадэмічнай свабоды ў праграму на ўніверсітэцкіх канферэнцыях, семінарах, сустрэчах кіраўнікоў. Акрамя таго, AFi можа выкарыстоўвацца ў якасці арыентыра, калі ВНУ хочуць забяспечыць інфармаванасць аб сітуацыі ў краіне прызначэння і добрую падрыхтоўку студэнтаў і супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў даследчых падарожжах ці атрымліваюць стыпендыю за мяжой. Калі даследчык плануе знаходжанне ў краіне, якая нядаўна атрымала вельмі нізкія адзнакі па паказальніках свабоды даследавання і выкладання (1), абмену і распаўсюджвання інфармацыі (2) і недатыкальнасці кампуса (4), яго ўніверсытэт можа папрасіць іх падтрыхтаваць аналіз рызык і стратэгію памяншэння рызык, а таксама патрабаваць спецыяльнай падрыхтоўкі па пытаннях бяспякі ў залежнасці ад абставін. Для такіх краін ВНУ павінны распрацаваць працэдуру крызіснага кіравання для барацьбы з нападамі, затрыманнямі, знікненнямі і іншымі рызыкамі.

Кіраўніцтва ВНУ могуць разглядаць паказальнікі AFi для ацэнкі новых міжнародных партнёрстваў у галіне вышэйшай адукацыі, а таксама тых партнёрстваў, што ўжо існуюць. З гэтай мэтай яны таксама могуць стварыць універсітэцкі орган для маніторынгу паведамленняў аб ціску на акадэмічную свабоду ў сваіх кампусах і ў міжнародных партнёрствах, а таксама рабіць справаздачы аб гэтым ціску для публічнага разгляду. Яны павінны ўлічваць дадзеныя AFi пры разглядзе страхавых полісаў і пры планаванні надзвычайных сітуацый.

[8] Для кампенсацыі гэтых недахопаў мы праводзілі паралельнае даследаванне па пытаннях акадэмічнай свабоды, што прадугледжвае распрацоўку кіруючых прынцыпаў пры вывучэнні канкрэтных кейсаў для паглыбленых ацэнак. Тры кейсы, якія адпавядаюць гэтым нядаўна распрацаваным рэкамендацыям, будуць даступныя ў Інтэрнэце па адрасе: https://www.gppi.net/academicfreedom.
[9] Academic Freedom Monitoring Project: https://www.scholarsatrisk.org/academic-freedom-monitoring-project-index/. For a more detailed discussion of the methodology, see: https://www.scholarsatrisk.org/methodology-of-the-academic-freedom-monitoring-project/
[10] European Parliament. (2018): Document no. P8_TA(2018)0483. Available at: https://www.europarl.europa. eu/doceo/document/TA-8-2018-0483_EN.html.