Праекты Абсерваторыі

Справаздача па імплементацыі Балонскіх рэформаў

Студэнцкая Абсерваторыя спрычынілася да стварэння імплементацыйнай справаздачы Грамадскага Балонскага камітэту.

Кароткае рэзюмэ: значнага і ўстойлівага прагрэса ў імплементацыі Балонскіх рэформаў не назіраецца, няма і разумення, калі абавязальніцтвы Стратэгічнага плану будуць выкананыя. Дзеянні, якія - мяркуючы па афіцыйных сайтах - адбываюцца, звязаны толькі з перайманнем замежнага досьведу, пры гэтым сістэмныя і змястоўныя задачы, а таксама пытанні акадэмічных каштоўнасцяў і даступнасці цалкам ці амаль цалкам ігнаруюцца.

Поўны тэкст справаздачы можна прачытаць па спасылцы.