Тыдзень
Студэнцтва
2019
Хто, як не ты? Калі, як не зараз? Студэнцтва — час для перамен!
Тыдзень Студэнцтва 2019 ініцыятыва Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС) з нагоды Міжнароднага дня студэнцкай салідарнасці 17 лістапада.

Каб выказаць сваю павагу да гэтай важнай для студэнцтва даты, а таксама нагадаць пра яе важнасць беларускаму студэнцтву, ЗБС ладзіць серыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў. Давайце святкаваць разам!
Мерапрыемствы Тыдня🎙
  • Лекцыя "Як студэнты змянілі свет?"
    Каб запаліць іскрынку ў душы, каб ведаць, чаму студэнцтва - час для зменаў, каб натхніцца на тыдзень наперад і каб даведацца шмат цікавага - завітай на лекцыю! Тут табе раскажуць пра тое, як у розныя часы студэнцтва ўплывала на падзеі.
  • Fuck up night. Дыскусія "Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?"
    Усе ўжо даўно размаўляюць пра поспехі. Але ці часта мы чуем пра няўдачы ды спрабуем навучыцца на чужых памылках? Дзякуючы размове з актывістамі ты даведаешся, як не наступаць на тыя ж граблі, як не выгараць эмацыйна ды шмат іншага.
  • Ці варты таго актывізм ці як не патраціць студэнцтва?
    Магчымасць сустрэцца з людзьмі, якія ўжо даўно не з'яўляюцца студэнтамі, аднак займаліся актывізмам у студэнцкія часы. На што ўплывае гэта і як змяняешся ты? І як жа правесці студэнцкія часы, каб пасля не пашкадаваць? Гэта ўсё можна будзе давадацца на сустрэчы.
  • Дзе шукаць працу студэнцтву?
    Не ведаеш, дзе працаваць, акром маку?
    На гэтым мерапрыемстве выступаць прадстаўнікі і прадстаўнічкі кампаній, якія бяруць на працу маладых спецыялістаў і спецыялістак ды праводзяць наборы на стажыроўкі.
    Прыходзь, каб дакладна ўпэўніцца, што з тваёй будучыняй усё можа быць добра:)
  • Што такое кам'юніці і як з ім працаваць?
    Запусціць уласную ідэю ў ініцыятыву ці праект - цяжка, але яшчэ цяжэй аб'яднаць вакол сябе людзей, якія будуць дапамагаць прасоўваць гэту ідэю. Але ўсё не так страшна, як падаецца
    Пагутарым пра гэта з эксперт_камі і навучымся ладзіць эфектыўныя тымбілдынгі разам!
Праграма тыдня
Аўторак,
12.11
Аўторак,
12.11
Лекцыя "Як студэнты змянілі свет?", 19:00, Prastora ZBS (Кастрычніцкая 16 к. 20). Рэгістрацыя
Серада,
13.11
Серада,
13.11
Fuck up night. Дыскусія "Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?", 19:00, Prastora ZBS (Кастрычніцкая 16 к. 20).
Рэгістрацыя
Чацвер,
14.11
Чацвер,
14.11
"Ці варты таго актывізм ці Як не патраціць студэнцтва?", 19:00, Тэрыторыя правоў (Ложынская 16, 404).
Рэгістрацыя
Пятніца,
15.11
Пятніца,
15.11
"Дзе шукаць працу студэнцтву?", 19:00, Prastora ZBS (Кастрычніцкая 16 к. 20, 4 паверх).
Рэгістрацыя
Субота,
16.11
Субота,
16.11
"Што такое кам'юніці і як з ім працаваць?", 15:00, Prastora ZBS (Кастрычніцкая 16 к. 20, 4 паверх).
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя на мерапрыемствы
Лекцыя "Як студэнты змянілі свет?"
  • 12.11, аўторак
Жмяк
Fuck up night. Дыскусія "Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?"
  • 13.11, серада
Жмяк
Ці варты таго актывізм ці Як не патраціць студэнцтва?
  • 14.11, чацвер
Жмяк
Дзе шукаць працу студэнцтву?
  • 15.11, пятніца
Жмяк
Чаму 17 лістапада?
28 кастрычніка 1939 года ў акупаванай нацыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю ў гадавіну заснавання Чэхаславацкай дзяржавы.
Акупацыйнае войска разагнала дэманстрацыю: пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Аплетал (Jan Opletal). Яго пахаванне таксама перарасло ў акцыю пратэсту, на якой былі арыштаваныя дзясяткі дэманстрантаў.

У адказ на акцыі, 17 лістапада 1939 года студэнцкія інтэрнаты Прагі і іншых буйных гарадоў Чэхаславакіі былі акружаныя нацыстамі. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і зняволеныя ў канцлагерах. А дзявяцера актывістаў студэнцкага руху — пакараныя смерцю без суда.

У той жа дзень Гітлер загадаў зачыніць усе ўніверсітэты на тэрыторыі Чэхаславакіі.

Праз два гады пасля трагічных падзеяў 17 лістапада 1941 года ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны студэнцкі дзень.


Арганізатары:

Па пытаннях можна звязацца з намі па пошце ці ў сацыяльных сетках ніжэй:
zbsstydent@gmail.com