Калі вы падтрымліваеце акцыі і ініцыятывы страйкаму універсітэта, прадстаўленага ў ЗБС, то вы ўжо дапамагаеце нам разам набліжаць перамогу. Менавіта з гэтай мэтай і ствараліся Студэнцкія Аб’яднанні, якія злучыліся ў ЗБС.
Але, калі вы ўступіце, вы атрымаеце доступ да бяспечных пляцовак для абмеркавання акцый, агульнастудэнцкіх заяў і іншых ініцыятываў, юрыдычную дапамогу і, пры неабходнасці, падтрымку ў камунікацыі з партнёрскімі ініцыятывамі, якія ажыццяўляюць дапамогу рэпрэсаваным студэнтам: BYSOL, Сумленны Універсітэт і іншыя.
Карацей кажучы, перастанеце быць проста спажыўцом інфармацыі, а станеце паўнавартасным чальцом студэнцкага руху.