Дапамажы студэнтам-палітвязням не словам, а справай! Напачатку лютага мы запусцілі збор паручальніцтваў, якія не толькі дэманструюць нашу салідарнасць, але і могуць дапамагчы вызваліць іх.
Разам з «Сумленным Універсітэтам» мы праводзім юрыдычнае кансультаванне кожнага студэнта, які звернецца да нас. Мы таксама дапамагаем актывістам ў выпадку пагрозы іх бяспекі.
Наша сіла — у адзінстве. Мы заклікаем усіх неабыякавых студэнтаў далучацца да аб'яднанняў у вашых універсітэтах, а калі такога няма — можам дапамагчы ў яго стварэнні.
АСЛ — адукацыйная праграма, скіраваная на генерацыю новых лідараў і лідарак студэнцкай супольнасці. За 4 гады праграмы АСЛ выпусціў больш за 200 чалавек.
З 2017 года ЗБС аказвае пасільную дапамогу рэпрэсаванаму студэнцтву. На дадзены момант мы можам дапамагчы ў выпадку пагрозы ці пры змушаным выездзе з Беларусі.
Супольная з ГБК ініцыятыва па экспертнай ацэнцы студэнцтвам працэсу рэфармавання вышэйшай адукацыі. Мы разам аналізуем і прапануем змены акадэмічнай супольнасці Беларусі.
Стыпендыя Аркадзя Смоліча — першая народная прэмія для беларускіх студэнтаў, мэта якой — матэрыяльна і маральна падтрымаць самых актыўных студэнтаў Беларусі.
Месца, дзе кожны студэнт ці студэнтка могуць правесці сваю імпрэзу, а студэнцкія ініцыятывы — правесці свае планёркі. Пад канец 2020 офіс ЗБС спыніў сваё існаванне, але мы вернемся!
Студэнцкая Думка — першае незалежнае студэнцкае СМІ Беларусі, які быў створаны і падтрымваецца ЗБС. Цяпер з'яўляецца незалежным ад ЗБС праектам у лічбавым выглядзе.
Супольны з партнёрамі праект па стварэнні пляцоўкі для дэбатаў. За 2 гады прайшло больш за 10 дэбатаў на вострасацыяльныя тэмы з рознымі запрошанымі экспертамі.
Моладзевы блок — аб'яднанне маладых актывістаў, у тым ліку ЗБС, мэтай якога з'яўляецца прыцягненне ўвагі да актуальных для беларускай моладзі праблемаў. У 2019 годзе Моладзевы блок балатаваўся ў Парламент.
UNI — унікальная студэнцкая зніжкавая сістэма, створаная актывістамі ЗБС па падтрымцы студэнцтва бізнесам. Па тэхнічных прычынах і ў сувязі з рэпрэсіямі праект часова прыпынены.