Задзіночанне адстойвае правы і інтарэсы беларускага студэнцтва не толькі на нацыянальным, але і на міжнародным узроўні
Міжнародны аддзел мае тры асноўныя накірункі працы
ЗБС з’яўляецца паўнапраўным чальцом ESU, які аб’ядноўвае ўсе Студэнцкія саюзы і асацыяцыі Еўропы. Праз ESU ЗБС трымае сувязь з органамі Балонскага працэсу, а таксама лабіруе агульныя інтарэсы ў еўрапейскіх структурах.
ЗБС вядзе статыстыку ўжывання рэпрэсій супраць студэнцтва, а таксама рыхтуе альтэрнатыўныя справаздачы для Балонскага працэсу, Еўрапейскага парламента, АБСЕ і ААН па парушэннях правоў чалавека ў акадэмічнай супольнасці.
Разам з нашымі сябрамі з еўрапейскіх студэнцкіх саюзаў, а таксама ініцыятывай BeSSA мы дапамагаем уздымаць салідарнасць і акумуляваць дапамогу для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў.