
Стан беларускай акадэміі 2020, 2021 і 2022
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) падрыхтавала вялікую справаздачу пра рэпрэсіі, дыскрымінацыю і парушэнні правоў і беларускіх студэнтаў, студэнтак і выкладчыкаў.
Доказы пераследу беларускай акадэміі сабраныя ў выглядзе трох вялікіх частак:
рэпрэсіі ў бок студэнтаў, студэнтак і выкладчыкаў з-за нязгоды з дзяржаўнай палітыкай;
рэпрэсіі за падтрымку Украіны ў ваенным канфлікце з Расіяй;
санкцыі ў дачыненні беларускіх студэнтаў і студэнтак з боку еўрапейскіх універсітэтаў і іншых міжнародных актараў.
Апроч гэтага, дакумент утрымлівае рэкамендацыі для еўрапейскіх актараў па працы над парушэннямі, згаданымі ў ім.
Пачытаць справаздачу ЗБС пра стан беларускай акадэміі ў 2022 годзе можна на беларускай і англійскай мовах.
Пачытаць справаздачу ЗБС пра стан беларускай акадэміі ў 2021 годзе можна на беларускай і англійскай мовах.
А тут вы можаце знайсці справаздачу па Стане акадэміі за 2020 год!