
Стан Беларускай Акадэміі 2024
Гэтая справаздача Задзіночання Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) — важная частка нашай адвакацыйнай дзейнасці. Яна дае агляд стану беларускай акадэміі ў 2024 годзе і ахоплівае палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў_к і выкладчыкаў_ц, ідэалагізацыю і мілітарызацыю адукацыі, палітыку размеркавання і стан беларускага студэнцтва за мяжой.
Акрамя аналізу сітуацыі, дакумент змяшчае рэкамендацыі для міжнародных інстытуцый і акадэмічнай супольнасці. ЗБС заклікае замежных партнёраў падтрымаць беларускае студэнцтва і выкладчыкаў_ц, спрыяць распаўсюду гэтай справаздачы і адвакатаваць выкананне згаданых у дакуменце рэкамендацый.