Наша праграма
Задзіночанне беларускіх студэнтаў выступае за змены ў нашай краіне агулам і ў жыцці студэнцтва Беларусі ў прыватнасці.
Мы:
Мы падтрымліваем 4 патрабаванні агульнанацыянальнага пратэсту: спыненне гвалту, вызваленне ўсіх палітзняволеных, прызнанне фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта 2020, адстаўка Лукашэнкі.
Мы лічым, што ў Беларусі не існуе рэальнага студэнцкага самакіравання, і прапануем будаваць яго разам праз адстойванне сваіх правоў і інтарэсаў ва універсітэтах.
Мы прапануем пазбавіцца архаічных і аўтарытарных практык, такіх як прымусовае размеркаванне, і выступаем за стварэнне справядлівых умоваў жыцця і навучаннядля студэнцтва ў Беларусі.
Падтрымліваем народныя патрабаванні
За самакіраванне
За рэфармаванне сістэмы
2
3
1
Грамадска-палітычная мэта ЗБС — перамога народнага пратэсту, каб змены сталі магчымыя
Трэба дамагчыся выканання наступных патрабаванняў:
Спыненне гвалту на вуліцах

Аніякія мірныя пратэстоўцы не павінны пераследавацца дзяржавай.
Вызваленне палітзняволеных

Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя, усе крымінальныя справы, распачатыя за палітычна матываваныя дзеянні, павінны быць спыненыя.
Прызнанне фальсіфікацыі выбараў 2020 года
Вынікі выбараў, якія прайшлі са шматлікімі парушэннямі, трэба прызнасць несапраўднымі, пераходная ўлада павінна прызначыць новыя выбары.
Сыход Лукашэнкі з пасады прэзідэнта
Лукашэнка павінен сыйсці з кіруючай пасады, умовы перадачы ўлады мусяць быць сфармуляваныя падчас перамоваў на роўных паміж прадстаўнікамі народа і ўлады.
Спыненне гвалту на вуліцах
Аніякія мірныя пратэстоўцы не павінны пераследавацца дзяржавай.
Вызваленне палітзняволеных
Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя, усе крымінальныя справы, распачатыя за палітычна матываваныя дзеянні, павінны быць спыненыя.
Прызнанне фальсіфікацыі выбараў 2020 года
Вынікі выбараў, якія прайшлі са шматлікімі парушэннямі, трэба прызнасць несапраўднымі, пераходная ўлада павінна прызначыць новыя выбары.
Сыход Лукашэнкі з пасады прэзідэнта
Лукашэнка павінен сыйсці з кіруючай пасады, умовы перадачы ўлады павінны быць сфармуляваныя падчас перамоваў на роўных паміж прадстаўнікамі народа і ўлады.
Місія ЗБС — стварэнне студэнцкана самакіравання
Студэнцкае самакіраванне павінна суаднасіцца з інтарэсамі студэнцтва і грунтавацца на наступных прыцыпах:
  • Незалежнасць
    Самакіраванне павінна быць незалежным ад адміністрацыі. Права на самастойнае функцыянаванне і адсутнасць справаздачнасці павінна быць замацавана ў адпаведных дакументах.
  • Дэмакратычнасць
    Лідары самакіраванняў павінны выбірацца на адкрытых і празрыстых выбарах. Ва ўніверсітэце павінна быць гарантавана свабода агітацыі.
  • Легальнасць
    Статус студэнцкага самакіравання павінен быць прапісаны ў Кодэксе аб адукацыі. Ніхто не мусіць мець права ліквідаваць яго ці ўплываць на яго росчыркам пяра.
  • Магчымасць уплываць на адміністрацыю
    Студэнцтва павінна мець права ўплываць на рашэнні праз ворганы самакіравання: абіраць рэктара, дэкана, прымаць удзел у фармаванні бюджэту, выступаць з афіцыйнай пазіцыяй і гэдак далей.
У хуткім часе мы прадставім сваю канцэпцыю студэнцкага самакіравання і чарнавікі законапраектаў.
ЗБС дамагаецца, каб студэнты жылі дастойна і пачуваліся людзьмі
Мы лічым, што надышоў час пазабавіцца ад архаічных і аўтарытарных практык і выступаем за:
Адмену прымусовага размеркавання
Размеркаванне мусіць быць правам, а не абавязкам. У існуючай яго форме яно пазбаўляе студэнта свабоды і стварае шмат праблемаў на практыцы. Мы падтрымліваем адмену цяперашняй сістэмы размеркавання і прапануем законапраект, які быў распрацаваны сумесна з Моладзевым блокам.
Законапраэкт
Адмену «закона аб адтэрміноўках» і рэформу арміі
Закон аб адтэрміноўках замінае маладым людзям працягнуць сваё навучанне і рэлізавацца ў галінах навукі і адукацыі. Мы падтрымліваем прапановы і законапраект, які быў распрацаваны сумесна з Моладзевым блокам.

Прапановы
Дэідэалагізацыяю акадэмічнай супольнасці
Кажуць, што ўніверсітэты павінны быць па-за палітыкай, і мы згодныя з гэтым сцверджаннем. Нас не павінны прымушаць уступаць у БРСМ і хадзіць на праўладныя мітынгі. Мы падтрымліваем распрацаваныя прынцыпы дэідэалагізацыі вышэйшай адукацыі.

Прынцыпы
Выкананне дарожнай мапы Балонскага працэсу
Беларусь падпісала пагадненне аб уваходжанні ў ЕПВА і пагадзілася рэфармаваць сістэму адукацыі па агульнаеўрапейскаму ўзору. Мы лічым, што Міністэрства адукацыі павінна працягнуць еўрапейскі кірунак руху.

Дарожная мапа

Дэідэалагізацыю акадэмічнай супольнасці

У хуткім часе мы прадставім агульную Дэкларацыю правоў студэнцтва, куды ўвойдуць усе прапановы і якую мы распрацуем разам са студэнцтвам Беларусі.