Дапамога студэнтам
Мы сабралі ўсе магчымасці і неабходную інфармацыю па дапамозе беларускаму студэнцтву.
Не ведаеце як выйсці з БРСМ? Пазбавілі стыпендыі? Былі адлічаныя? Мы сабралі ўсе партнёрскія ініцыятывы па дапамозе студэнтам:
Лікбез па адміністрацыйнаму ціску, вымовах, выхаду з праўладных арганізацый і гэтак далей.
Засталіся пытанні нават пасля таго, як прачыталі памятку? Пішыце нам: ЗБС сумесна з ЧУ адкажа на любыя вашыя пытанні.
Кампенсацыі за пазбаўленне стыпендыі, страты месца ў інтэрнаце, неабходнасць выплаты штрафаў.
Фонд студэнцкай узаемадапамогі ЗБС
Дапамога тым, хто быў вымушаны хавацца ўнутры краіны, альбо пакінуць Беларусь з-за палітычнага пераследу.

Ініцыятыва BeSSA збірае акадэмічныя прапановы з усяго свету для пацярпелых беларускіх студэнтаў. Падацца можна на сайце.
BySol падтрымлівые адлічаных па палітычных матывах студэнтаў і студэнтак аднаразовай выплатай.