«Справа студэнтцва»
12 лістапада 2020 нашыя сябры і сяброўкі апынуліся за кратамі. Яны з'яўляюцца заложнікамі рэжыму за тое, што не змаглі мірыцца з гвалтам, цынізмам і хлуснёй уладаў.

Даведайся, як цяпер можна падтрымаць нашых герояў.
1 верасня 2020 дзесяткі тысяч неабыякавых студэнтаў і студэнтак выйшлі на вуліцы, каб прадэманстраваць сваё жаданне жыць у дэмакратычнай краіне. На працягу ўсёй восені мы змагаліся як маглі, рабілі гэта рашуча і пры гэтым мірна.

12 лістапада 2020 КДБ Беларусі, правёўшы спецаперацыю, затрымаў частку актывістаў і актывістак студэнцкіх страйкамаў і ініцыятыўных групаў, якія і сталі закладнікамі «справы студэнцтва».

14 мая 2021 пачаўся «суд», на якім рабята былі абвінавачаныя па арт. 342 КК Беларусі «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

16 ліпеня 2021 11 фігурантаў атрымала 2.5 гады калоніі, 1 фігурант — 2 гады.

Праваабаронцамі, а таксама заходнімі краінамі справа лічыцца палітычна матываванай.
Храналогія падзеяў
Напісаць ліст
Падтрымка звонку — адна з найбольш эмацыйна моцных рэчаў, якую можа зрабіць кожны. Чым больш мы будзем пісаць — тым вышэй шанец таго, што яны будзе атрыманый.
Заданаціць
Фігуранты «Студэнцкай Справы» — намінанты Стыпендыі Смоліча 2020. У рамках Стыпендыі мы збіраем грошы, якія будуць выданыя рабятам адразу пасля іх вызвалення. На дадзены момант сабрана ~ 1'000 EUR з неабходных 10'000 EUR.
Далучыцца да акцый
Флэшмоб — найлепшы інструментдля прыцягнення міжнароднай і нацыянальнай увагі. Даведайся ніжэй, што можна зрабіць ужо зараз. Разам мы моц!
Як падтрымаць
Фігуранты «Студэнцкай справы» за кратамі
Яна Арабейка
Актывістка, прыхільніца ЗБС, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Яна была затрымана у студэнцкім інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 17 студзеня.

Чытаць пра Яну падрабязней
Кася Будзько
Прыхільніца ЗБС, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ. У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 25 траўня.

Чытаць пра Касю падрабязней
Насця Булыбенка
Былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Насця была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ. Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт у КДБ.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 23 верасня.

Чытаць пра Насцю падрабязней
Алана Гебрэмарыям
Сяброўка Рады ЗБС, актывістка "Моладзевага блоку", сяброўка Асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, выпускніца БДМУ.

Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ. У кватэры, дзе жыве актывістка, прайшоў ператрус.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 7 сакавіка.

Чытаць пра Алану падрабязней
Віка Гранкоўская
Студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 5 ліпеня.

Чытаць пра Вікторыю падрабязней
Таня Екельчык
Студэнтка мехмата БДУ.

Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ. У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 1 лістапада.

Чытаць пра Таню падрабязней
Ягор Канецкі
Студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, прыхільнік ЗБС, актывіст "Вольнага прафсаюза".

Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ.

Асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымліваўся у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №3, п. Віцьба.

Дзень народзінаў: 28 чэрвеня.

Чытаць пра Ягора падрабязней
Маша Каленік
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ. У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 1 чэрвеня.

Чытаць пра Машу падрабязней
Ксенія Сырамалот
Студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка ЗБС, валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ. Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 19 снежня.

Чытаць пра Ксюшу падрабязней
Ілля Трахтэнберг
Адлічаны студэнт матэматычнага факультэту БДУ.

12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ.

Асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымліваўся у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №15, г. Магілёў.

Дзень народзінаў: 10 кастрычніка.

Чытаць пра Іллю падрабязней
Глеб Фіцнер
Студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.

Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ.

Асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымліваўся у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №16, г. Шклоў.

Дзень народзінаў: 18 сакавіка.

Чытаць пра Глеба падрабязней
Вольга Філатчанкава
Выкладчыца БДУІР.

Асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі з накіраваннем ў калонію агульнага рэжыму. Утрымлівалася у СІЗА КДБ, СІЗА №1, зараз знаходзіцца ў ПК №4, г. Гомель.

Дзень народзінаў: 1 лістапада.
Больш за 50 студэнтаў і студэнтак
сталі фігурантамі крымінальных справаў. Глядзіце поўную статыстыку па рэпрэсіях супраць студэнцтва па спасылцы ніжэй. #Свабодустудэнцтву!