На канец 2021 году, як мінімум 52 студэнта і студэнткі знаходзяцца у няволі. 10 з іх — непасрэдна за студэнцкі актывізм і супрацу з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў.
Поўны спіс і адрасы зняволеных студэнтаў і студэнтак даступныя тут.
Некаторыя прыклады крымінальных справаў:
- на
4.5 гады быў асуджаны
Ілля Мігно нібыта за ўдзел у "масавых беспарадках";
- на
4 гады быў асуджаны
Максім Тужык за тое, што зняў чырвоня-зялёны сцяг з будынку;
- на
4 гады быў асуджаны
Яўген Каліноўскі за тое, што абараняў удзельнікаў і ўдзельніц акцыі 14.07 ад супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў МУС;
- на
4 гады асуджаны
Іван Дацышын за тое, што ў ноч з 11 на 12 жніўня кінуў камень у бок супрацоўнікаў МУС, якія збіраліся затрымліваць удзельнікаў/ц акцыі пратэсту;
- на
3 гады быў асуджаны
Дзяніс Хазей нібыта за ўдзел у "масавых беспарадках";
- на
3 гады асуджаны
Арцём Вінакураў за тое, што падчас навучальнай пары зайшоў у аўдыторыю і заклікаў далучацца да забастоўкі (ужо пасля выраку, у Арцёма
атрымалася пераехаць за мяжу);
- на
2,5 гады асуджаны
Віктар Акцістаў за ўдзел у акцыі пратэсту 10.08 і нібыта здзяйсненне гвалту ў бок супрацоўнікаў МУС;
- на
2 гады асуджаная
Сафія Малашэвіч і на 1,5 гады асуджаны
Ціхан Клюкач за тое, што балончыкам размалявалі шчыты супрацоўнікаў МУС;
- на
2 гады асуджаны
Ілля Бычкоўскі за тое, што аказаў супраціў супрацоўніку МУС;
- на
1,5 гады асуджаны
Ілля Тананка за надпіс "Балаба - забойца" на пад'ездзе супрацоўніка МУС;
- на
1,5 гады асуджаны
Аляксей Мачалаў за паведамленне ў раённым чаце, дзе ён зяважліва выказаўся ў адрас супрацоўніка ГУБАЗіК М. Бедункевіча.